Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мальтыйскі ордэн адзначае 900-годдзе афіцыйнага заснавання
07.02.2013 11:27

9 лютага 2013 г. Мальтыйскі ордэн, які налічвае цяпер 13 500 рыцараў і дам і падтрымлівае адносіны са 104 краінамі, адзначыць 900 гадоў з дня афіцыйнага заснавання Папам Рымскім Пасхаліем ІІ у 1113 г. Фактычна ордэн існуе з XI ст.

Як адзначае вялікі магістр Мальтыйскага ордэна Мэцью Фестынг, «з аднаго боку, ордэн — гэта суверэнная структура, з іншага — гэта рэлігійны ордэн, з трэцяга — гуманітарная арганізацыя».

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Суверэнным Ваенным Мальтыйскім ордэнам былі ўсталяваны ў 1996 годзе. Дамова аб абмене паштовымі адпраўленнямі паміж ведамствамі была падпісана ў Рыме ў красавіку 2009 г.

У гісторыі Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзіла і Беларусь, гонар атрымаць ордэн Вялікага Крыжа выпадаў нашым славутым землякам — дзяржаўнаму дзеячу, мецэнату, ініцыятару аднаўлення Нясвіжа Мікалаю Крыштафу Радзівілу Сіротку і яго сыну Жыгімонту Каралю, што жылі ў XVI–XVII стст. У Беларусі рыцары ордэна дзейнічалі да 1817 г., да таго часу, як землі Рэчы Паспалітай канчаткова ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.

У сучаснай гісторыі нашай краіны першым членам Мальтыйскага ордэна 25 кастрычніка 2009 г. стаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.