Першая Кантакты Мапа
Спецпраекты
Візіт аd limina біскупаў Беларусі ў Апостальскую Сталіцу

11–17 снежня 2009 г. каталіцкія біскупы Беларусі прабываюць з візітам аd limina ў Апостальскай Сталіцы. Кульмінацыйнымі момантамі візіту з’яўляюцца дзве сустрэчы са Святым Айцом: кожнаму біскупу Папа ўдзяляе прыватную аўдыенцыю, а на заканчэнне сустракаецца з усімі іерархамі.

 
Каранацыя абраза Маці Божай Браслаўскай
22 жніўня 2009 г. браслаўшчына перажывала велічную і значную падзею — каранацыю папскімі каронамі цудатворнага абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў.
 
Малітоўная сустрэча моладзі ў Івянцы 2009
 З 24 па 26 ліпеня 2009 г. у мястэчку Івянец Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбылася малітоўная моладзевая сустрэча, ужо другая па ліку, прызваная стаць добрай штогадовай традыцыяй у жыцці Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Праграма мерапрыемстваў, запланаваных сёлета ў рамках сустрэчы, мела свае адметнасці, звязаныя з падзеямі, якія перажываюць у гэтым годзе католікі Беларусі.
 
Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай 2009
 1–2 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай — апякункі Беларусі.
 
Да 30-годдзя абрання Папы Яна Паўла ІІ
16 кастрычніка 2008 г. Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначаў 30-ю гадавіну абрання Папы Яна Паўла ІІ. У парафіях усіх дыяцэзій Беларусі ў гэты дзень маліліся аб хутчэйшай беатыфікацыі Вялікага Папы.
 
Беатыфікацыя Слугі Божага кс. Міхала Сапоцькі
Спаведнік сястры Фаустыны быў узнесены да хвалы нябеснага алтара 28 верасня 2008 г. Урачыстая цырымонія адбылася а 10-й гадзіне на цвінтары касцёла Божай Міласэрнасці ў Беластоку (Польшча). З нагоды гэтай урачыстасці Вашай увазе прапануем серыю рэпартажаў, прысвечаных асобе кс. Міхала Сапоцькі і яго дзейнасці, а таксама беатыфікацыйнаму працэсу заснавальніка Апостальскага руху Божай Міласэрнасці. Для разважання будуць прапанаваны цытаты з духоўнага "Дзённіка" сястры Фаустыны.
 
100-годдзе дзейнасці Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта на Беларусі
 13 верасня 2008 г. у гродзенскім Пабрыгіцкім касцёле адбылося святкаванне 100-годдзя дзейнасці Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Гродне. Ад служэння сясцёр назарэтанак у Гродне распачалася гісторыя кангрэгацыі на Беларусі. Пра гэта на нашым сайце ўпершыню апублікавны запісы адной з сясцёр, якія выпадкова былі знойдзены ў падвальных памяшканнях кляштара.
 
I Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі ў Івянцы

 З 18 па 20 ліпеня 2008 г. у Івянцы адбыляся Міждыяцэзіяльная сустрэча моладзі з нагоды 23-га Сусветнага дня моладзі, кульмінацыя якога адбылася ў Сіднэі (Аўстралія) з 15 па 20 ліпеня.

 
Урачыстасць Маці Божай Будслаўскай
1–2 ліпеня 2008 г. у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбываюцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай. У гэтым годзе прыпадае 10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.
 
Візіт Дзяржаўнага сакратара Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынала Тарчызіо Бэртонэ

 З 18 па 22 чэрвеня 2008 адбываўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Дзяржаўнага сакратара Яго Cвятасці Папы Бэнэдыкта XVI, кардынала Тарчызіо Бэртонэ (Tarcisio Bertone).

 


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Гурт «Небасхіл» запрашае на малітоўнае разважанне

14 сакавіка 2010 г., у IV Нядзелю Вялікага посту, музычны гурт «Небасхіл» запрашае прыняць удзел у музычным разважанні. Малітоўнай атмасферы будзе спрыяць характар выканання музычных песень і падрыхтаваныя да іх каментарыі.

Падрабязней ...  
Расклад набажэнстваў падчас велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна

Вялікі пост — гэта час роздуму кожнага чалавека над сваім жыццём і пакліканнем, як прыватным, так і пакліканнем быць хрысціянінам. Вялікі пост і рэлігійныя практыкі, звязаныя з ім, з’яўляюцца вялікім шансам, які Бог дае свайму стварэнню, — шансам пакаяння і навяртання. Прапануем вашай увазе праграму велікапосных рэкалекцый у некаторых парафіях Мінска і Мінскага раёна.

Падрабязней ...  
Дзень духоўнага аднаўлення для медыцынскіх работнікаў адбудзецца ў Мінску

Ксяндзы з Кангрэгацыі святога Францішка Сальскага (салезіяне), якія працуюць у Мінску, і каталіцкія ўрачы беларускай сталіцы запрашаюць прыняць удзел у дні духоўнага аднаўлення для медыцынскага персаналу, што адбудзецца ў суботу 13 сакавіка 2010 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) па адрасе: вул. Пляханава, 28.

Падрабязней ...  
Rambler's Top100
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі