Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паслу Мальтыйскага Ордэна ў Беларусі падзякавалі за сведчанне і абарону каталіцкай веры
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19.03.2012 15:10

18 сакавіка 2012 г. у мінскай архікатэдры адбылася развітальная Імша з паслом Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна ў Беларусі Паулем Фрыдрыхам фон Фурхерам. Пасля васьмі гадоў працы ў нашай краіне дыпламатычны прадстаўнік накіроўваецца на новае месца служэння — ва Украіну.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які з’яўляецца манахам-капеланам Мальтыйскага Ордэна, падзякаваў Паулю Фурхеру за сведчанне сваёй веры і дапамогу народу ў Беларусі праз справы дабрачыннасці.

На «шляхетную годнасць» дыплапата ўказаў протаіерэй Аляксандр Шымбалёў. Па словах прадстаўніка Праваслаўнай Царквы, шляхетнасць Пауля Фрыдрыха заключаецца не толькі ў арыстакратычных каранях яго паходжання, але найперш у яго адданым служэнні Богу і народу.

Памаліцца за пасла Мальтыйскага Ордэна ў гэты дзень прыйшлі і прадстаўнік Лютэранскай Царквы ў Беларусі, шматлікія прадстаўнікі дыпламатычных місій, а таксама грамадскіх установаў.

На заканчэнне літургіі ў гонар Пауля Фрыдрыха прагучаў гімн-малітва «Te Deum» («Цябе, Бога, праслаўляем»), а Мітрапаліт Кандрусевіч прачытаў спецыяльную малітву за дыпламата.

Валянціна Крутая

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме