«Ёсць рэчы, якія нельга купіць за грошы. Такою з’яўляецца любоў, якую ты аддаеш і атрымліваеш, служачы іншым», — сцвердзіў генеральны сакратар «Caritas Europa» Хорхе Нуньё Маер, акрэсліваючы сэнс валанцёрскага служэння ў інтэрв’ю для Catholic.by.
28 студзеня, ва ўспамін св. Тамаша Аквінскага, сваё патранальнае свята адзначае Вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску. З гэтай нагоды да яе рэктара і навучэнцаў звярнуўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі.
27 студзеня 1945 г. быў вызвалены адзін з самых страшных канцэнтрацыйных лагераў смерці ў свеце — Аўшвіц (у польскім горадзе Асвенцыме). Некалькі гадоў таму гэтая дата была аб’яўлена Міжнародным днём памяці ахвяр, якія пацярпелі ад нацыянал-сацыялізму. У Аўшвіцы была атручана ў газавай камеры сястра кармэлітанка Эдыта Штайн, замучаны айцец францішканін Максімьліян Кольбэ…
Пытанне аб тым, ці караць дзяцей, і калі так, то як гэта рабіць, выклікае бурныя дыскусіі як сярод бацькоў, так і сярод спецыялістаў па выхаванні — псіхолагаў, педагогаў, сацыёлагаў… Асобныя аспекты гэтага пытання цікавяць таксама юрыстаў, абаронцаў правоў дзіцяці і прадстаўнікоў улады, якія распрацоўваюць і прымаюць адпаведныя законы і г.д.
Сёння я б хацела абмеркаваць з вамі, паважаныя чытачы, некалькі практычных пытанняў аб выхаванні дзяцей-дашкольнікаў, якія найбольш часта задаюць бацькі падчас псіхалагічных кансультацый. Спадзяюся, што гэтая інфармацыя будзе для вас карыснай.
«Жыве дзяўчынка і ў сваіх марах і фантазіях чакае і марыць хутчэй сустрэць свайго прынца на белым кані і, нарэшце, збегчы з гэтай абрыдлай хаты. Менавіта таму яна такая далікатная, чулая і спагадная да любога мужчыны, які першы яе абдыме, прылашчыць і абагрэе... Такая дзяўчына калі пакахае, то да канца — на ўсё жыццё. Яна здольная ахвяраваць усім — часам, прэстыжам, прыгажосцю, жаноцкасцю, абы яе каханаму было добра».
Фотаконкурс «Мужчыны ў Касцёле: „Мы ёсць!“»
25 студзеня 2012 г. у сядзібе ААН у Нью-Ёрку арцыбіскуп Фрэнсіс Чуллікат, пастанны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры гэтай арганізацыі, прадставіў яе Генеральнаму Сакратару дакументы аб ратыфікацыі і далучэнні Ватыкана да некаторых канвенцый.
У нядзелю 29 студзеня 2012 г. дзве тысячы хлопцаў і дзяўчат з італьянскай Каталіцкай акцыі прымуць удзел у штогадовым «Караване спакою». Двое з іх падчас агульнай аўдыенцыі стануць каля Святога Айца і зачытаюць ліст, скіраваны да Пантыфіка.
Вясна 2012 года плануе быць насычанай для Пантыфіка. У Ватыкане апублікавалі план мерапрыемстваў з удзелам Святога Айца Бэнэдыкта XVI з лютага па красавік 2012 года.
Першая ўсерасійская канферэнцыя «Расія без сірот» пройдзе ў Маскве 20–21 карасавіка. Плануецца, што форум стане пачаткам існавання аднайменнага альянсу.
1 лютага 2012 г. арганізацыйны камітэт 28-га Сусветнага дня моладзі прадставіць лагатып гэтых дзён, а таксама яго аўтара. Як вядома, сустрэча пройдзе з 23 па 28 ліпеня 2013 г. у Рыа-дэ-Жанейра.
Каталіцкія біскупы Вялікабрытаніі арганізуюць душпастырскую апеку спартсменаў на Алімпійскіх гульнях 2012 года. Як вядома, гэтыя сусветныя спаборніцтвы пройдуць з 27 ліпеня па 12 жніўня ў Лондане.