Інстытут тэалогіі БДУ запрашае на вучобу хрысціянскую моладзь
Дзяржаўная ўстанова «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» БДУ запрашае на вучобу хрысціянскую моладзь. Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца 29 сакавіка 2010 г. у 14.00 у будынку ўстановы па адрасе: (аўдыторыя 307).
28 сакавіка 2010 г., у Пальмовую нядзелю, у парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) адбудзецца містэрыя Мукі Пана. Паказ распачнецца а 16-й гадзіне каля касцёла.
14 сакавіка 2010 г., у IV Нядзелю Вялікага посту, музычны гурт «Небасхіл» запрашае прыняць удзел у музычным разважанні. Малітоўнай атмасферы будзе спрыяць характар выканання музычных песень і падрыхтаваныя да іх каментарыі.