Пяць хрысціянскіх арганізацый Францыі — французскі дабрачынны каталіцкі фонд «Карытас», экуменічная служба ўзаемнай дапамогі Cimade, арганізацыя les Amis de Sabeel-France, якая падтрымлівае хрысціянскі рух вызвалення палесцінцаў, французскі аддзел акцыі хрысціян па адмене катаванняў Acat-France і пратэстанцкая місіянерская служба Défap — выступілі з заклікам да ўраду краіны спыніць «беспакаранасць Дзяржавы Ізраіль», калі яе дзеянні парушаюць міжнароднае права.