Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Абразу Маці Божай Чэнстахоўскай у Камаях — 400 год
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
01.09.2010 11:39
29 жніўня 2010 г. у камайскім касцёле святога Яна Хрысціцеля (Віцебская дыяцэзія, Пастаўскі дэканат) адбыліся ўрачыстасці ў 400-ю гадавіну абраза Маці Божай Чэнстахоўскай.

Урачыстую літургію з гэтай нагоды ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел вернікі не толькі камайскай парафіі, але і навакольных вёсак. Пасля святой Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія.

Абраз быў напісаны прыкладна ў 1610 г. у Кракаве. З XVIII ст. абраз Маці Божай Чэнстахоўскай з Камаяў лічыцца цудатворным. У 1995 г. былі скрадзены вырабленыя з каштоўнага метала шаты абраза, пасля чаго ён знаходзіўся на рэстаўрацыі. Сёння абраз мае першапачатковы выгляд.

Касцёл святога Яна Хрысціцеля абарончага тыпу ў Камаях — адна са старажытных святыняў у Беларусі. Ён пабудаваны з каменя за кошт уладальніка мястэчка Яна Рудаміна-Дусяцкага ў 1603–1606 гг. Цяпер касцёл рамантуецца.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў