Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Завяршыўся візіт прадстаўніка Ватыкана ў Гродна
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
09.12.2010 17:21
Сёння, 9 снежня, 2010 г. завяршыўся візіт кардынала Зянона Грахалеўскага, старшыні Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. У дні з 6 па 8 снежня ватыканскі іерарх сустрэўся з духавенствам, рэктарамі гродзенскай і пінскай духоўных семінарый, моладдзю Гродзенскай дыяцэзіі, гутарыў з прадстаўнікамі каталіцкіх і свецкіх СМІ.

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кардынал Грахалеўскі ўзначаліў святую Імшу ў катэдральнай базыліцы ў Гродне, падчас якой удзяліў дыяканскія пасвячэнні тром семінарыстам. Канцэлебравалі літургію біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка і шматлікія святары.

Мітрапаліт Кандрусевіч папрасіў кардынала Зянона Грахалеўскага перадаць  словы прывітання Святому Айцу, а таксама запрашэнне наведаць нашу краіну. Як паведамляе сайт Гродзенскай дыяцэзіі, кардынал адказаў, што Касцёл у Беларусі сваёй верай заслужыў прыезд Пантыфіка.

Падрабязнасці візіту старшыні Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі ў Гродна чытайце на інтэрнэт-партале Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.