Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падрабязнасці візіту кардынала Грахалеўскага ў Гродна
Анонсы
01.12.2010 14:32

Як паведамлялася раней, з 6 па 8 снежня 2010 г. Гродна наведае кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі. 7 снежня ў зале Яна Паўла II Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (вул. Парыжскай Камуны)  іерарх выступіць з паведамленнем «Навіна Хрыстовага святарства» і правядзе прэс-канферэнцыю.

r План візіту кардынала Зянона Грахалеўскага ў Гродне:

6 снежня (панядзелак)

  • 19.00 — св. Імша з нагоды 305-годдзя кансэкрацыі гродзенскай катэдры;

7 снежня (аўторак)

  • 15.00 — выступленне кардынала ў Вышэйшай духоўнай семінарыі, сустрэча са студэнтамі, выкладчыкамі, рэктарамі Вышэйшых духоўных семінарый і дырэктарамі каталіцкіх устаноў Беларусі, а таксама з рэктарамі і выкладчыкамі дзяржаўных навучальных устаноў Гродна;
  • прэс-канферэнцыя;
  • 19.00 — св. Імша для студэнтаў і старэйшай моладзі ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскі);

8 снежня (серада)

  • 12.00 — св. Імша і дыяканскае пасвячэнне ў гродзенскай катэдры.

У плане могуць адбыцца змены. Падрабязная інфармацыя, а таксама папярэдняя заяўка да прыняцця ўдзелу ў прэс-канферэнцыі і іншых мерапрыемствах з удзелам кардынала Грахалеўскага ў Гродна па тэлефоне:

+375 29 637-07-17 кс. Павел Салабуда, адказны за СМІ Гродзенскай дыяцэзіі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.