Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вядома праграма Х турніра па міні-футболе ў гонар св. Яна Паўла ІІ у Слоніме
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.09.2014 10:31

20 верасня ў Слоніме пройдзе юбілейны турнір па міні-футболе ў гонар св. Яна Паўла ІІ. Сёлета ў ім прыме ўдзел рэкордная колькасць каманд — 16.

«Прыём заявак у нас ужо скончаны, але адно месца для футбольнай каманды яшчэ засталося. Калі адказны да 15 верасня звернецца з жаданнем зарэгістраваць сваю дружыну, то ён яшчэ паспее гэта зрабіць», — распавёў Catholic.by арганізатар турніра кс. Артур Малафей.

Праграма турнiра пa мiнi-футболе «Памяцi Святога Яна Паўла II»
  • 7.30-8.50 Прыезд каманд. Сняданак (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі, вул. Першамайская 4)
  • 09.00 Святая Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі)
  • 10.00 Жараб’ёўка каманд
  • 10.30 Футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі; стадыён «Белтрансгаз»)
  • 13.30-14.00 Абед
  • 14.00-18.00 Футбол (Фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца; стадыён «Белтрансгаз»)
  • 18.15 Уручэнне ўзнагарод
  • 19.00 Вячэра
  • 20.00 Заканчэнне турніра


Даведкі па тэлефонах:

Velcom +375 29 319 54 65       
МТС +375 33 624 35 22 — кс. Артур Малафей
.

 

(JLS)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.