Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Слоніме пройдзе Х юбілейны турнір па футболе «Памяці св. Яна Паўла ІІ»
Анонсы
01.09.2014 12:17

20 верасня 2014 г. у Слоніме (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, вул. Першамайская, 11) адбудзецца Х юбілейны турнір па футболе “Памяці св. Яна Паўла ІІ”.

Правілы:

  1. У турніры прымаюць удзел рыма-каталіцкія парафіі з усёй Беларусі
  2. Узрост удзельнікаў – 17-30 гадоў (кожная парафія павінна запоўніць электронны фармуляр удзельнікаў і выслаць па адрасе Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript , і такі ж ліст, зацверджаны і падпісаны пробашчам парафіі, прывезці ў Слонім; таксама кожны з гульцоў пры рэгістрацыі каманды павінен мець ксеракопію пашпарта (апошняй старонкі).
  3. Парафія можа мець у сваім складзе толькі аднаго гульца-прафесіянала. Прафесіянал – футбаліст ва ўзросце да 30 гадоў, які граў у лігах РБ па футболе і міні-футболе: вышэйшая ліга, дублюючы склад, 1-я ліга, 2-я ліга, чэмпіянат вобласці. Па міні-футболе: вышэйшая ліга, 1-я ліга, чэмпіянат вобласці.
    (За невыкананне патрабаванняў каманда караецца тэхнічным паражэннем 5:0. У наступных гульнях неаднаразовае парушэнне правілаў вядзе да дыскваліфікацыі каманды ў наступных турнірах.)
  4. Арганізатары падчас турніру забяспечваюць удзельнікам харчаванне і спартыўна-культурную праграму.
  5. Максімальная колькасць гульцоў ад адной парафіі – 10 чалавек.
  6. Гульні будуць праходзіць на штучнай траве, стадыён “Белтрансгаз” (Слонім).
  7. Каманда складаецца з 5 гульцоў (варатар + 4 гульцы).
  8. Колькасць зменаў на працягу матчу - любая.
  9. Час матчу – дзве паловы па 10 хвілін.
  10. Каманды будуць праз жараб’ёўку падзелены на групы.


Уступныя абвяшчэнні – да 10 верасня 2014 г. Праграма турніра тут

Інфармацыя па тэлефонах:

Velcom +375 29 319 54 65        
МТС +375 33 624 35 22  кс. Артур Малафей (арганізатар)

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.