17 лютага, у Папяльцовую сераду, у Каталіцкім Касцёле распачаўся 40-дзённы Вялікі пост. У першы дзень посту вернікі ўстрымліваюцца ад ужывання мясных страваў, а асобы ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў, якія не маюць цяжкіх хваробаў, заахвочваюцца да сціслага посту. У Папяльцовую сераду вернікі прымаюць удзел у святой Імшы, падчас якой адбываецца пасыпанне галоў попелам, што сімвалізуе часовае прабыванне чалавека на гэтай зямлі, яго грэшнасць і слабасць.