Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХVII Звычайную нядзелю, Год С (24 ліпеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
20.07.2016 16:29

Каментарый да літургіі

Эўхарыстыя — гэта асаблівы момант сустрэчы нашай душы з Умілаваным. Ён кажа нашаму сэрцу патрэбныя словы. Але ад нас залежыць, ці будзем мы іх слухацца. Няхай жа Дух Святы ўмацоўвае нашае сэрца і робіць яго чулым на голас Хрыста, няхай корміць нас Яго Целам. А мы будзем старацца быць вернымі Яго заклікам.

Каментарый да літургіі слова

Сёння літургія слова нагадвае нам пра вышэйшыя каштоўнасці і перасцерагае, каб не аддалі свайго сэрца зямным дабротам. «Марнасць марнасцяў» тут, на зямлі, калі мы бачым сэнс толькі ў зямных дабротах. Таксама чалавек з прыпавесці Езуса кажа нам аб тым самым, што ніколі мы не павінны прывязвацца да зямных рэчаў.

«Калі ж вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ў вышынях, дзе Хрыстус сядзіць праваруч Бога». Трэба глядзець у Неба! На зямлі ўсё праміне, а нашая Айчына знаходзіцца ў Небе. Скіруем жа наш позірк на Неба і будзем старацца багацець перад Богам.

Малітва вернікаў  

У надзеі даверым Усемагутнаму Богу нашыя малітвы і просьбы:

1. Молімся за Святы Касцёл, каб у Год Міласэрнасці ён з радасцю прымаў кожную заблукалую душу і паказваў свету Міласэрнае Сэрца Бога.
2. Молімся за Святога Айца Францішка і ўсіх біскупаў, каб прапаведвалі і сведчылі аб міласэрнасці і вялікай любові Бога да чалавека.
3. Молімся за тых, хто жыве ў граху, каб не баяліся наблізіцца да Бога і паверылі, што Ён чакае навяртання кожнага чалавека.
4. Молімся аб духоўным плёне для кожнага ўдзельніка Сусветных дзён моладзі ў Кракаве, каб былі сапраўднымі сведкамі Хрыста.
5. Молімся за нашых дабрадзеяў, каб сам Бог быў для іх узнагародай.
6. Молімся за нас, тут прысутных, каб удзел у сённяшняй літургіі навучыў распаўсюджваць Божую міласэрнасць сярод усіх людзей.

Просім Цябе, Божа, выслухай нашыя просьбы, якія ў пакоры Табе прадстаўляем. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Таццяна Гмыза SJE

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)