Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў



Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
22.05.2017 10:23

Велікодны час у жыцці хрысціяніна — гэта асаблівы перыяд, у якім падкрэсліваецца трывалая радасць. Мы ўжо пачулі найважнейшую вестку — Хрыстус Уваскрос! Сёння, складаючы на алтары Пана тое, з чым мы прыходзім, што турбуе нашыя сэрцы, што выклікае слёзы смутку і радасці, прагнем маліць Бога, каб Ён перамяніў нашае нутро, каб перамог наш страх, каб адарыў нас сапраўднай мудрасцю.

Адноўлена 22.05.2017 10:26
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
17.05.2017 12:02

Апосталы маліліся, каб людзі ў Самарыі прынялі Духа Святога для ўмацавання вернікаў у Хрысце. Таксама і ўсе мы чакаем прыйсця Новага Суцяшальніка, якім з'яўляецца Святы Дух. Ён праз свае дары аднаўляе супольнасць Касцёла і дапамагае сведчыць аб Уваскрослым Хрысце ў сучасным свеце.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
09.05.2017 11:35

Вельмі часта мы не разумеем, што значыць для нас сапраўднае жыццё. Мы баімся яго і не жывём сваімі думкамі, пачуццямі, жаданнямі. Няхай гэта святочная нядзеля напоўніць нас надзеяй на шчасце будучага жыцця.

Адноўлена 09.05.2017 11:39
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)
05.05.2017 12:24

Літургія гэтай нядзелі — нядзелі Добрага Пастыра — паказвае нам, якім павінен быць сапраўдны пастыр, які клапоціцца пра даручаны яму статак авечак. Іншымі словамі, як святары, наследуючы прыклад Езуса Хрыста, павінны рэалізоўваць сваё пакліканне і адказна ставіцца да вернікаў, каб мець моцнае духоўнае адзінства ў Хрысце.

Адноўлена 05.05.2017 12:27
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІІ Велікодную нядзелю, Год А (30 красавіка)
26.04.2017 14:16

Вера ва ўваскрасенне Хрыста абапіраецца на асабістай сустрэчы з Ім. Сёння ў Евангеллі мы пачуем пра сустрэчу Езуса і двух вучняў, якія ішлі ў Эмаўс. Іх сэрцы палаюць, калі Ён тлумачыць ім Пісанне. Калі нашае сэрца не запалае ад сустрэчы з Уваскрослым, хрысціянства будзе для нас толькі навязанай сістэмай абмежаванняў.

Адноўлена 26.04.2017 14:18
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Нядзелю Божай Міласэрнасці (23 красавіка)
21.04.2017 10:32

II Велікодная нядзеля — свята Божай міласэрнасці. Урачыстая літургія ённяшняга дня нагадвае нам аб тым, што Езус Хрыстус сапраўды ўваскрос і Яго міласэрнасць трывае навекі.

Адноўлена 21.04.2017 10:36
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Вялікдзень (16 красавіка)
11.04.2017 09:30

Вучні прыходзяць да магілы і бачаць адсунуты камень. Колькі бывае ў жыцці сітуацый, калі Бог пачынае дзейнічаць, а мы не разумеем, што адбываецца. У такія хвіліны мы павінны даверыцца Хрысту і дазволіць Яму дзейнічаць у нашым жыцці.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Пальмовую нядзелю, Год А (9 красавіка)
06.04.2017 17:30

Падчас цэлебрацыі кожнай Эўхарыстыі ўзгадваюцца збаўчыя дзеянні Хрыста, Яго смерць і ўваскрасенне, таму падчас святой Камуніі з’яднаемся з церпячым Хрыстом у ахвяры любові.

Адноўлена 06.04.2017 17:35
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Нядзелю Вялікага посту (2 красавіка), Год А
31.03.2017 12:24

З Евангелля паводле Яна мы пачуем, як Езус уваскрасіў свайго сябра Лазара пасля чатырох дзён знаходжання ў магіле. Для Бога няма нічога немагчымага. Калі мы паверым з надзеяй ва ўсемагутнасць Хрыста і ў нашым жыцці, тады яшчэ больш дасягнём духоўнай дасканаласці.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Звеставанне Пана (26 сакавіка)
24.03.2017 10:38

Сённяшнее Евангелле прадстаўляе нам цуд аздараўлення сляпога. Можа, здзівяць нас незвычайныя дзеянні Езуса падчас аздараўлення. Няўжо не мог Ён проста дакрануца?

Адноўлена 24.03.2017 17:23
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на III нядзелю Вялікага посту (19 сакавіка)
16.03.2017 14:23

Мы ўсе ахрышчаныя, і ў нас цячэ вада з жывой крыніцы. Яна абмывае наша грэшнае жыццё і асвячае яго. У Трэцюю нядзелю Вялікага посту мы аднаўляем наш запавет з Богам, заключаны падчас хросту, каб яшчэ раз атрымаць жывую ваду, — ласку, якою з’яўляецца сам Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах.

Адноўлена 16.03.2017 14:26
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на II Нядзелю Вялікага посту, Год А (12 сакавіка)
10.03.2017 14:11

Езус Хрыстус звяртаецца сёння да кожнага з нас, як некалі прамовіў да сваіх вучняў падчас перамянення на гары Табор: «Устаньце і не бойцеся!» Мы не павінны баяцца спакусаў і выклікаў сучаснага свету, трэба толькі трываць у Богу, бо «Ён — наша дапамога і абарона».

Адноўлена 10.03.2017 14:15
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на I Нядзелю Вялікага посту, Год А (5 сакавіка)
03.03.2017 14:43

Вялікі пост — перыяд навяртання і ачышчэння душы праз шчырае пакаянне. Езус Хрыстус дае нам гэты час, каб глыбей зразумець нашыя слабасці і недасканаласці, убачыць свае грахі і зрабіць пастановы, каб працаваць над сваімі недахопамі і з дапамогаю Божай ласкі распачаць новае жыццё ў святле хрысціянскай веры.

Адноўлена 03.03.2017 14:46
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на пачатак Вялікага посту, Год А (1 сакавіка)
27.02.2017 16:53

Сёння распачынаем чарговы Вялікі Пост у нашым жыцці. Заўсёды з новым этапам мы звязваем нейкія ідэі, сілы і жаданні. Але ці пытаемся мы ў Бога, што хоча Ён, каб мы зрабілі ў нашым жыцці?

Адноўлена 27.02.2017 16:57
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VIII Звычайны тыдзень, Год А (26 лютага)
22.02.2017 14:54

Сённяшняе Евангелле заклікае нас верыць у Божы Провід у матэрыяльных рэчах, таму што Бог ніколі не пакіне чалавека. Мы павінны спачатку клапаціцца пра справы Божыя і лёс Божага Валадарства на зямлі, а ўсё іншае атрымаем ад Бога.

Адноўлена 27.02.2017 16:55
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 14
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.