Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XV Звычайную нядзелю, Год С (10 ліпеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
05.07.2016 23:16

Каментарый да літургіі

Мы перажываем час канікул і адпачынкаў. Але кульмінацыяй кожнага тыдня для кожнага хрысціяніна павінна стаць нядзельная Эўхарыстыя. Тут мы чуем неабходныя і важныя для нашага жыцця словы, тут насычаем голад сваёй душы Божым Целам. Святая Літургія з’яўляецца для нас крыніцай сіл, пакуль ідзём да жыцця вечнага. Менавіта тут мы чуем сёння словы, што «так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага». Таму нічога нас не павінна засмучаць, нічога мы не павінны баяцца, таму што мы дакладна ведаем аб Божай любові да нас і аб тым, што Ён ніколі нас не пакіне.

Каментарый да літургіі слова

Сёння мы чуем словы найбольшай запаведзі ў Законе — запаведзі любові. І, як і ў кожнага чалавека, у нас з’яўляюцца пытанні, таму што, калі Бог не дакранецца да нашага сэрца, цяжка зразумець загады адносна любові. Гэта Ён — крыніца і натхненне нашых добрых учынкаў, Ён — прыклад сапраўднай любові.

«Ідзі і ты рабі таксама» — няхай гэтыя словы моцна крануць нашае сэрца, каб Божая любоў стала для нас сілай для любові. Мы не павінны глядзець на чалавека, на яго слабасці і грахі сваім чалавечым позіркам. Мы павінны глядзець на яго позіркам Божым! Няхай кожны наш бліжні адчуе любоў, якая выпраменьваецца праз нас ад Бога.

Малітва вернікаў  

Поўныя радасці і супакою, даверым Усемагутнаму Богу ў малітве патрэбы нашы і ўсяго
свету.

1. Молімся за Святога Айца Францішка, каб яго навучанне і прыклад жыцця былі знакам Божай любові да кожнага чалавека.
2. Молімся за Святы Касцёл, каб сярод заганаў гэтага свету ён быў светачам праўды і міласэрнасці.
3. Молімся за тых, хто кіруе нашай краінай, аб мудрасці і любові ў спаўненні сваіх абавязкаў.
4. Молімся за дзяцей і моладзь, каб, умацаваныя добрым прыкладам старэйшых, былі заўсёды верныя Хрысту.
5. Молімся за нас, каб, прымаючы Найсвяцейшае Цела і Кроў Хрыста, мы былі хлебам для тых, хто побач.

Божа, Ты аказваеш нам сваю любоў, выслухай нашыя малітвы і ўчыні, каб нашае жыццё было згоднае з вызнаванай верай. Праз Хрыста, нашага Пана. Амэн.

С. Таццяна Гмыза SJE

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)