Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на III Нядзелю Адвэнту, Год С (13 снежня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
09.12.2015 18:17

Каментарый да літургіі

Сёння мы перажываем III Нядзелю Адвэнту, так званую Нядзелю Радасці. Першае прыйсце Сына Божага прынесла радасць для ўсіх людзей, якія яго чакалі. Мы ўсё бліжэй да другога прыйсця Езуса на зямлю. Няхай гэтая сустрэча будзе для ўсіх хрысціян знакам радасці і непахіснай надзеі. Аднак сапраўдную радасць можа даць толькі Бог. Тут, у Эўхарыстыі, мы сустракаемся з Ім, Ён прыходзіць да нас, дае нам свае дары. Каб гэта адбылося, у сэрцах павінна быць нейкая перамена. Мы павінны адкінуць зло і запрасіць Езуса ў сваё сэрца. Будзем маліцца, каб Хрыстус падчас гэтай святой Імшы перамяніў нашыя сэрцы, напоўніў іх сваёй радасцю і любоўю.

Каментарый да літургіі слова

Бог гаворыць з намі толькі тады, калі мы хочам Яго слухаць. Ён заўсёды сярод нас, як мы гэта бачым у першым чытанні з Кнігі прарока Сафонія.

Святы Павел у другім чытанні запрашае нас радавацца ў Пану, таму што блізка нашае збаўленне. Ніякі смутак або цяжкасці паўсядзённага жыцця не ў стане зацямніць радасці ад сустрэчы з Езусам.

Ян Хрысціцель у Евангеллі паказвае нам, як падрыхтавацца да сустрэчы з Тым, хто будзе хрысціць нас Духам Святым.

Давайце паслухаем, што ён хоча сказаць у сваім Слове.

Малітва вернікаў

Да Бога, які запрашае нас да эўхарыстычнага стала, занясём нашыя просьбы:

1. Молімся за  Касцёл святы, каб паказаў усяму свету, што Бог – гэта адзіная крыніца сапраўднай радасці. Цябе просім...
2. Молімся за святароў, каб прапаведвалі і сведчылі аб міласэрнасці і вялікай любові Бога да чалавека. Цябе просім...
3. Молімся за сем’і, каб памяталі не толькі аб падрыхтоўцы святочнага стала, але таксама аб падрыхтоўцы свайго сэрца да прыйсця Пана. Цябе просім...
4. Молімся аб ласцы навяртання для людзей, якія даўно не прыступалі да сакрамэнту пакаяння. Цябе просім...
5. Молімся за памерлых, каб атрымалі радасць жыцця вечнага. Цябе просім...
6. Молімся за нас, сабраных на Эўхарыстыі, каб мы ўмелі дзяліцца радасцю і любоўю з іншымі. Цябе просім...

Просім Цябе, Божа, выслухай нашыя просьбы, якія ў пакоры Табе прадстаўляем. Праз Хрыста, Пана нашага.

С. Людміла Леўдаровіч MChR

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)