Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XIII Звычайную нядзелю (28 чэрвеня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
26.06.2015 16:37

Каментарый да літургіі

Эўхарыстыя – гэта сустрэча з Богам. Як кожную нядзелю, мы адпраўляемся ў падарожжа за Панам, калі падчас Эўхарыстыі будзем удзельнікамі Яго жыцця, смерці і хвалебнага ўваскрасення.

Ці гатовы мы пайсці за Панам, які прапануе нам сёння незвычайнае падарожжа, што завершыцца прапановай збаўлення?

Каб пайсці за Езуса Хрыстом, мы павінны, як Яір у сённяшнім Евангеллі, даверыцца Яму да канца і паверыць у Яго Боскую моц.

За тое, што не заўсёды здольныя даверыцца Хрысту да канца, праз што ранім Яго Найсвяцейшае Сэрца, перапросім Яго сёння на пачатку гэтай святой Імшы.

Каментарый да літургіі слова

Божае слова дае жыццё, больш за тое: яно з’яўляецца канкрэтным спосабам жыцця, якое можа зразумець і выбраць толькі чалавек простага сэрца. З верай услухаемся ў збаўчае слова, якое мае моц аздараўлення і перамянення нашага жыцця.

Малітва вернікаў

Давяраючы Божай моцы, прадставім Створцу нашы малітвы:

1. Молімся за Касцёл, Папу, біскупаў, святароў і дыяканаў, каб ніколі не стаміліся ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Цябе просім.
2. Молімся за ўрачоў, санітараў і валанцёраў, каб сваёй ахвярнасцю сведчылі аб любові Бога да людзей. Цябе просім.
3. Молімся за нашых сяброў, каб заўсёды трывалі каля Сэрца Збаўцы. Цябе просім.
4. Молімся за ўсіх, хто знаходзіцца ў адпачынку, каб не забывалі аб Хрысце і заўсёды падтрымлівалі з Ім камунію любові. Цябе просім.
5. Молімся за памерлых, каб Пан дазволіў ім прабываць з Ім разам. Цябе просім.
6. Молімся за нас, каб мы з кожнай Эўхарыстыі выходзілі моцнымі Богам. Цябе просім.

Божа, які заўсёды выслухоўваеш малітвы свайго народу, узглянь ласкава на нас, якія схіляюцца перад Табою, і прыйдзі да нас з дапамогай. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)