Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на свята Святой Сям’і (29 снежня)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
26.12.2013 10:46

Каментарый да літургіі

Святкуючы таямніцу Божага Нараджэння, ушаноўваем сёння Святую Сям’ю. Езус, Марыя і Юзаф. Іх злучала святая чуласць, дух сяброўства, разумення і прагнення таго, каб жыццё іншага было шчаслівым. Такой была сям’я Езуса, у якой Ён узрастаў у атмасферы святасці, чалавечых дабрадзейнасцяў і дакладнага выканання Божай волі.

Хрысціянская сям’я павінна быць адлюстраваннем Сям’і з Назарэта, павінна быць месцам,  дзе прабывае Бог, цэнтрам узаемнай любові.

Каментарый да літургіі слова

Тэма сям’і з’яўляецца  галоўнай у сённяшніх літургічных чытаннях. Сям’я - самая вялікая  каштоўнасць як для дарослых, так і для дзяцей. Сям’я, бацькоўскі дом – гэта словы, у якіх адчуваем святло, цяпло і дабрыню. Месія таксама  хацеў пачаць місію збаўлення з  простай, звычайнай сям’і.  Езус асвячаў сваёй прысутнасцю дом, дзе жыў. На працягу шматлікіх гадоў жыцця Езуса ў Назарэце не здараецца нічога надзвычайнага. Жыццё Святой Сям’і было простым, убогім,  але прыгожым і шчаслівым, дзякуючы ўзаемнай любові і паразуменню. Назарэт - гэта школа сямейнага жыцця, якая вучыць, што выхаванне ў сям’і з’яўляецца тым, чаго нельга замяніць.

Юзаф был галавой сям’і.  Ён, як законны бацька, сваёй працай утрымліваў Езуса і Марыю. Ёна атрымала загад, якім будзе імя Дзіцяці:  “і назавеш яго імем Езус”, а Юзаф - заклік да абароны Сына: “устань, вазьмі Дзіця і Яго Маці і ідзі ў Егіпет”.  Ад Юзафа Езус навучыўся прафесіі, а ад Марыі - мудрасці. Усё гэта пазней Ён выкарыстаў у сваім навучанні. Бачыў, як Марыя пакідае крыху цеста на наступны дзень, каб заквасіць новае. Глядзеў, як Маці папраўляла адзенне. Амаль што ўсе дні жыцця Марыі былі падобныя да працы мільёнаў жанчын, якія клапоцяцца пра сям’ю. Марыя асвячае ўсё гэта. Благаслаўлёная штодзённасць, якая так моцна можа быць напоўнена любоўю Бога.

Назарэт - гэта урок маўчання, вельмі неабходнага ў сучасным жыцці, поўным непакою, напружання і няпэўнасці. Назарэт вучыць засяроджанасці, уваходу ў сябе і адкрытасці на Божае натхненне і праўду. Хрысціянскія сем’і, якія наследуюць Сям’ю з Назарэта, будуць поўнымі святла і радасці, калі кожны з іх членаў перш за ўсё будзе клапаціцца пра  шчырыя адносіны з Богам. А Бог адорыць ласкамі ў адносінах з іншымі людзьмі.

Назарэт - гэта школа, дзе пачынаем разумець жыццё Езуса, дзе пачынаем пазнаваць Евангелле. Тут вучымся бачыць, слухаць, разважаць, разумець глыбіню і таямнічы сэнс таго простага, пакорнага і прыгожага жыцця сярод людзей. Тут, амаль што непрыкметна, вучымся наследаваць Яго жыццё.

Малітва вернікаў


Сям’я - гэта месца, дзе мы павінны сустрэцца з Богам. Сабраныя ў сям’і Касцёла, узнясём да Бога нашыя просьбы і ўсяго свету.

  • Молімся за Святы Касцёл, каб асаблівым чынам з любоўю клапаціўся пра сужэнствы і сем’і.
  • Молімся за  сужэнствы,  адзінства якіх знаходзіцца пад пагрозай, каб пераадолелі крызісы і сваім жыццём сведчылі аб непарыўнасці сужэнства.
  • Молімся за дзяцей, пазбаўленыых бацькоўскай любові, каб сярод добрых людзей знайшлі падтрымку і цеплыню.
  • Молімся за душпастыраў, катэхетаў і бацькоў, каб указвалі дзецям Евангелле як Добрую Вестку аб збаўленні людзей.
  • Молімся за хворых, каб іх блізкія з цярплівасцю атулялі іх клопатам і любоўю.
  • Молімся за памерлых з нашых сям’яў, каб Божая Міласэрнасць адкрыла ім брамы Нябеснага Валадарства.
  • Молімся за нас саміх, каб мы верылі, што Бог з’яўляецца нашым Айцом, а мы - Яго дзецьмі.


Усемагутны Божа, Твой Сын прыйшоў на гэты свет у чалавечай сям’і і ў ёй узрастаў. Выслухай пакорныя малітвы, якія ўзносіць да Цябе сям’я Тваіх дзяцей, і прыйдзі з дапамогай. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

С. Мірыям Маршалэк ZSJM

Адноўлена 26.12.2013 10:46
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)