Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету (24 лістапада)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
21.11.2013 18:39

Каментарый да літургіі

“З радасцю пойдзем у дом Пана Бога”

Менавіта з вялікай радасцю ў сэрцы збіраемся сёння на Эўхарыстыі ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Кожны з нас, тут прысутных, уваходзячы ў святыню, схіліў свае калені перад Панам неба і зямлі, перад Збаўцам, які з любові да свайго народа прыняў цярпенні і знявагі, каб для ўсіх адчыніць брамы свайго Валадарства.

Сёння асаблівым чынам будзем шчыра прасіць Хрыста, каб дапамог нам сваёй ласкай  у штодзённым змаганні з грахом і рознымі цяжкасцямі на шляху да Нябеснага Валадарства.

Каментарый да літургіі слова

Літургія слова заклікае нас да ўдзячнасці Богу Айцу за Яго Умілаванага Сына, які ёсць Галавою Цела – Касцёла. Бо дзякуючы заслузе Хрыста, Яго смерці на крыжы і ўваскрасенню, мы маем надзею на жыццё вечнае ў адзінстве з Богам у Яго Валадарстве.

Езус збавіў нас, праліўшы сваю Кроў на крыжы. Вызваліў нас з-пад улады цемры граху, але ад кожнага асабіста залежыць, ці прыме Хрыста як Валадара свайго жыцця і ці даверыцца Яму. Выбар за кожным з нас, і гэты выбар мы павінны аднаўляць штодзённа. Калі ў нашым сэрцы будзе скруха, то мы з упэўненасцю можам спадзявацца, што калісьці пачуем словы Хрыста: “Сапраўды кажу табе, сёння ж будзеш са Мной у раі”.

Малітва вернікаў

Да Хрыста Валадара Сусвету, поўнага міласэрнасці і любові, скіруем нашы просьбы:

  • за Касцёл, каб адважна абвяшчаў свету праўды Хрыстовага Евангелля і пашыраў Божае Валадарства на Зямлі.
  • за хрысціян, якія церпяць пераслед; умацуй іх, Езу, сваёй ласкай і напоўні іх сэрцы супакоем і прабачэннем.
  • за церпячых; навучы нас, Хрысце, у кожным бачыць Цябе і праз іх служыць Табе.
  • за памерлых; Езу, Валадар жыцця, прымі іх у рай.
  • за нас, прысутных на гэтай Эўхарыстыі; Езу, дапамажы нам быць сапраўднымі сведкамі Твайго Валадарства сярод нашых блізкіх і знаёмых.


Божа, Валадар Сусвету, няхай запануе на Зямлі Твая любоў, праўда і супакой. Просім, выслухай нашы малітвы, якія з пакорай узносім да Твайго трону.

С. Марына Брылёнак

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)