Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXХІ Звычайную нядзелю, Год С (3 лістапада)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
29.10.2013 11:02

Каментарый да літургіі

«Сын Чалавечы прыйшоў адшукаць і збавіць тое, што загінула».  Гэтыя словы пачуем у сённяшнім Евангеллі. Бог ізноў звяртае нашу ўвагу на тое, што прагне шчасця для кожнага чалавека. Прагне таксама, каб сваім жыццём мы сведчылі, што клапоцімся пра кожнага. Асаблівае значэнне набываюць гэтыя словы ў час, калі набліжаецца да заканчэння літургічны год, калі маем свядомасць таго, што ўсё мінае. Станем жа ў пакоры перад Богам і вызнаем, што не заўсёды ўмеем і хочам рабіць дабро, але прагнем, каб Бог карыстаўся намі, каб мы маглі данесці іншым праўду пра тое, што Бог любіць нас і адорвае сваім шчасцем.

Каментарый да літургіі слова

Словы з літургіі сённяшняй нядзелі гучаць для нас нібы радасны заклік: Бог любіць жыццё, Бог любіць кожнае сваё стварэнне. Там, дзе няма месца для Бога, пануе прыгнечанасць. І наадварот: там, дзе ёсць Бог, — там будучыня. Калі для Бога ёсць месца, калі запрашаем Яго ў нашы штодзённыя справы, Ён становіцца Тым, хто прыносіць радасць і штосьці новае ў жыццё. Гэтаму вучыць нас Закхей, які хацеў убачыць Езуса. Спачатку думаў паглядзець на Яго з цікавасці, але потым цікавасць перарасла ў вялікае жаданне, а нават у моцнае прагненне. Гэта цудоўны прыклад для тых, хто хоча ўглядацца ў Езуса і быць з Ім. Трэба толькі задумацца: гэтыя прагненні глыбокія і шчырыя? Ці хачу ўбачыць Езуса? Ці раблю ўсё магчымае, каб быць у стане ўбачыць Пана?

Гэтая праблема актуальная заўсёды: і дзве тысячы гадоў таму, і зараз. Сапраўды, ці хачу бачыць Езуса? А можа, пазбягаю сустрэчы з Ім? Я не хачу бачыць Езуса і, такім чынам, Ён не ўбачыць мяне?

Езус шчодра ўзнагароджвае за тое, што мы набліжаемся да Яго. Што гэта за радасць! Закхей задаволіўся тым, што з дрэва глядзеў на Езуса, чуе, як Езус звяртаецца да яго па імені, як да старога сябра, і не баючыся ўваходзіць у яго дом.

Закхей адчувае, што Той, каго чакаюць, Месія, любіць асабіста яго. Глыбока перажывае гэты момант і адкрывае сваё сэрца і свой дом для Бога.

Паспрабуем сёння перажыць тое, што перажыў Закхей: радасць і захапленне.

Няхай сустрэча з Хрыстом адкрые нас на сустрэчу з Богам, які ўвесь час шукае чалавека, каб сказаць яму: “Хачу быць тваёй Будучыняй, бо вельмі люблю жыццё”.

Малітва вернікаў

З даверам Божых дзяцей усклікаем да Бога Айца, які паслаў свайго Сына, каб збавіць свет.

  1. Молімся за пастыраў Касцёла, каб, як Божыя слугі, з адказнасцю ставіліся да задання абвяшчэння Божага слова.
  2. Молімся за тых, хто мае ўладу, каб кіраваліся справядлівасцю і мудрасцю і далучаліся да пашырэння супакою ў свеце.
  3. Молімся за тых, хто свядома выбірае зло, каб абудзіліся духоўна і змянілі мысленне ў духу Евангелля.
  4. Молімся за тых, хто патрабуе нашай асаблівай малітвы, каб адкрыліся на Божую моц, а Бог няхай адорыць іх патрэбнымі ласкамі.
  5. Молімся за нашых памерлых. Няхай вечна прабываюць у Божым Валадарстве.
  6. Молімся за нас саміх, каб слуханне Божага слова і прыняцце Цела Хрыста ўмацавала нас у веры.

Божа Ойча, Ты нікога не пакідаеш. Прымі нашы просьбы і выслухай іх, каб сваім жыццём мы няспынна маглі праслаўляць Цябе. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн

С. Мірыям Маршалэк ZSJM

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)