Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы ў мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ

25 студзеня 2015 г., III Звычайная нядзеля, Год B

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!
    
1. Тры чытанні трэцяй звычайнай нядзелі нагаваюць нам аб абсалютнай неабходнасці навяртання і адказу на Божае пакліканне.

Першае чытанне распавядае, як Бог у другі раз звяртаецца да прарока Ёны з заклікам ісці ў Нініву, каб схіліць яе жыхароў да навяртання. Бедныя людзі паслухалі прарока і навярнуліся да Бога.

У другім чытанні святы апостал Павел заклікае вернікаў Карынту не траціць часу, прыняць пасланне Добрай Навіны і аднавіць сваё жыццё, бо Езус можа прыйсці ў кожны час.

Евангелле прадстаўляе Езуса, які прыйшоў у Галілею і заклікаў да навяртання і веры ў Евангелле. Навяртанне азначае адмаўленне ад граху, змену стылю жыцця і выбар новых духоўных прыярытэтаў. Вера ў Евангелле патрабуе новых пастанаўленняў з усёй сур’ёзнасцю прымаць словы Езуса, пераводзіць іх у дзейнасць і давяраць Езусу. Ён вучыць, што Бог любіць кожнага чалавека і прабачае яму яго правіны, бо Яго міласэрнасць бязмежная. Праз свайго Сына Ён жадае выбавіць нас з грахоўнай няволі.

2. Прадстаўляючы пакліканне апосталаў Андрэя, Пятра, Яна і Якуба, сённяшняе Евангелле падкрэслівае, што і мы, грэшнікі, павінны адказаць на боскае пакліканне праз адмаўленне ад грэшнага стылю жыцця. Езус паклікаў сваіх апосталаў проста з месца іх працы, з чаўна, з якога яны лавілі рыбу, каб яны былі прыладай у Божых руках.

Мы павінны цаніць пакліканне стаць вучнямі Хрыста. Кожны з нас пакліканы Богам – індывідуальна і ў супольнасці - каб працягваць місію Хрыста, абвяшчаць Добрую Навіну аб Божым Валадарстве і лячыць хворых. Індывідуальна мы пакліканы да асаблівай місіі - быць святаром, законнікам ці законніцай, бацькай і маці і г.д. Супольна – быць хрысціянамі і членамі Касцёла.

Наша выключнае пакліканне павінна дапамагаць нам стаць такімі, якімі нас хоча бачыць Бог. Прыгожа на гэтую тэму кажа святы Францішак Сальскі: што мы павінны квітнець на тым месцы, куды нас паставіў Бог. Наша пакліканне распачынаецца ад сакрамэнту хросту і ўмацоўваецца іншымі сакрамэнтамі, асабліва Эўхарыстыяй і пакаяннем.

Найбольш цудоўнай справай ёсць тое, што Бог ніколі не стамляецца, клічучы нас да сябе, нават калі мы знаходзімся далёка ад Яго. Таму мы павінны быць удзячныя Богу за ласку паклікання быць членамі Касцёла, у якім мы ўдасканальваемся. Нашым хрысціянскім пакліканнем з’яўляецца несці святло Хрыста і свяціць ім у нашым асяроддзі праз безумоўную любоў, міласэрнасць, прабачэнне і пакорнае служэнне іншым.

3. Cловы Езуса “Ідзіце за Мною, і Я ўчыню вас лаўцамі людзей” нагадваюць аб галоўным заданні Касцёла. Хрыстус жадае, каб кожны дзень Яго вучні-рыбакі выплывалі ў адкрытае мора сучаснага свету і лавілі новых людзей, каб Касцёл узрастаў. Калі мы адыйдзем ад гэтай місійнай практыкі, то Касцёл перастане быць Касцёлам у сапраўдным яго значэнні і не будзе выконваць даверанай яму місіі.

Наша асяроддзе – гэта поўнае рыбы возера. Калі Езус сказаў, што простых галілейскіх рыбакоў зробіць лаўцамі людзей, то гэтым самым Ён сказаў, што возьме нас з нашай асабістасцю, сведчаннем і ўплывам, каб выкарыстаць у гэтым лове людзей для Касцёла.

4. Ці не ўражвае нас той факт, што Езус выбраў сваімі вучнямі простых галілейскіх рыбакоў, якія з чыста чалавечага погляду не былі найбольш адпаведнымі? Паводле кодекса Цыцэрона аб значнасці людзей у грамадстве, на першым месцы знаходзіліся ўладальнікі зямлі, калі рыбакі былі на апошнім.

Клічучы простых рыбакоў быць Яго апосталамі, Езус хацеў мець такіх супрацоўнікаў, якія поўнасцю прысвячаюць сябе Яму. Хрыстус жадае не нашай здольнасці, але нашай прыгоднасці. Езус вучыць не нейкаму спецыяльнаму курсу, але шляху жыцця, якім мы павінны следаваць.

Езус паклікаў простых рыбакоў стаць лаўцамі людзей. У тыя часы рыбалоўства было метафарай дзвюх розных актыўнасцяў: ацэнкі і навучання. Таму словы быць лаўцамі людзей азначаюць прывесці іх да справядлівасці праз выцягванне іх з месцаў, дзе яны хаваюцца, і стаўленне перад суддзёй. Зазвычай людзі хаваюцца ў цемры граху, а суддзёй ёсць Хрыстус. Гэтыя словы таксама выкарыстоўваліся для перадачы працэсу навучання, які вёў ад ігнаравання да мудрасці.

Абедзве гэтыя метафары вядуць да кардынальнай змены, да адмаўлення ад старога стылю жыцця і пераходу ў новы. Мы з’яўляемся Божымі рыбкамі, і Бог абяцае нам, выцягнутым з вады, смерць для граху і ўваскрасенне для жыцця ў Божай ласцы. Мы ведаем, што наша чалавечая прырода здэфармавана першародным грахом, і таму вельмі часта грашым. Але калі мы трапляем у сеткі Божага неваду, то можам быць упэўнены, што знаходзімся пад Ягоным кантролем.

5. Таму, дарагія браты і сёстры, падзякуем Богу за наша пакліканне да хрысціянства і за тое, што знаходзімся ў сетцы Касцёла, які нас аберагае ад уплыву граху і заблукаўшых вядзе да навяртання, каб мы маглі ўзрастаць у святасці, быць соллю зямлі і святлом свету і такім чынам маглі будаваць Божае Валадарства на зямлі. Амэн.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі