Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Віцебску адбылося каляднае свята для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
28.12.2011 16:01

Для «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі стала ўжо традыцыяй на Божае Нараджэнне арганізоўваць сустрэчы для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэты год не стаў выключэннем. 27 снежня ў Віцебску адбылося каляднае свята, на якім сабралася моладзь з клуба «Бэтэль», а таксама з Мёраў і Глыбокага.

Некаторыя прыйшлі на свята ў маскарадным адзенні. Сярод гасцей былі святары і бацькі.

Свята пачалося літургіяй, якую цэлебраваў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Улічваючы асаблівасці развіцця гасцей, святая Імша прайшла ў даступнай для іх форме. Пасля адбылося дзяленне аплаткай, падчас якога прысутныя жадалі адно аднаму міру і дабра.

Другая частка свята прайшла ў Моладзевым цэнтры катэдры Езуса Міласэрнага. Тут для гасцей была ўпрыгожана зала з ёлкай і падрыхтаваны сталы з пачастункам.

Кожная группа маладых людзей з Віцебска, Мёраў і Глыбокага падрыхтавала невялікі канцэрт, а валанцёры падрыхтавалі конкурсы і вясёлыя гульні. Усё праходзіла пад радасную калядную і навагоднюю музыку. Сумаваць не давялося нікому, усе танцавалі, спявалі калядкі, жартавалі. Завяршылася свята прыбыццём святога Мікалая з вялікім мехам падарункаў, таму дадому ніхто не пайшоў з пустымі рукамі — усе атрымалі салодкія пачастункі.

У 2003 годзе «Карытас» Віцебска зрабіў першы крок у напрамку сацыяльнай адаптацыі і інтэграцыі ў грамадства маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У Віцебску на ўзор польскага клуба «Бэтэль» была арганізавана група моладзі з абмежаванымі магчымасцямі, якая жадала сумесна праводзіць час, дзяліцца сваімі ведамі, уменнем, вопытам. Спачатку гэтая група была нешматлікай і складалася з 5–7 чалавек, заняткі праходзілі па 2 гадзіны ў дзень у памяшканні «Карытас».

З кожным годам колькасць моладзі з абмежаванымі магчымасцямі, якая хацела наведваць заняткі, узрастала. У 2006 г. было прынята рашэнне стварыць Цэнтры дзённага прабывання для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Мэта такіх Цэнтраў заключалася ў адаптацыі і інтэграцыі людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў грамадства, а таксама стварэнне глыбокай узаемасувязі паміж асобамі з абмежаванай працаздольнасцю, іх сем’ямі і сябрамі. Крыху пазней такія Цэнтры з’явіліся ў Глыбокім і Мёрах.

На занятках, якія праходзяць па 4 гадзіны штодзень, маладыя людзі вучацца і вырабляюць сувеніры з бісеру, саломкі, гліны, вышываюць. Удзел у вучобе і працы моладзь прымае па меры сваіх магчымасцяў, род дзейнасці абірае самастойна. Да Божага Нараджэння і Вялікадня ў Цэнтры вырабляюцца паштоўкі і сувеніры, якія рэалізуюцца ў парафіях Віцебскай дыяцэзіі. З 2010 г. у Цэнтры адкрыўся камп’ютарны клас, дзе моладзь можа атрымаць веды і навыкі працы на камп’ютары, а таксама правесці час за гульнямі. Штодзённая праца ў Цэнтры, сумесныя святы і дыскатэкі зрабілі маладых людзей сябрамі.

Антаніна Палінская


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў