Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У дзяржынскай парафіі адбылася ўрачыстасць святых Яўхіма і Ганны
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
27.07.2015 12:19

Парафія Святой Ганны ў Дзяржынску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) 26 ліпеня святкавала парафіяльную ўрачыстасць святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.

Пасля святой Імшы адбылося асвячэнне аўтатранспарту і малітва аб заступніцтве святога Крыштафа - апекуна вадзіцеляў і тых, хто любіць ездзіць на аўто, а таксама канцэрт гурта з Мінска.  

Нягледзячы на лівень і навальніцы, парафіяне радаваліся, адзначаючы свята разам. Вернікі атрымоўвалі асалоду і пляскалі ў далоні, калі выступаў гурт „Laudans”.


Яўген Шаблакоў

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.