Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылася адпустовая ўрачыстасць
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.06.2015 10:13

24 чэрвеня, ва ўрачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля, адбылася адпустовая ўрачыстасць у мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля. На ўрачыстасці прысутнічалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і біскуп намінат Аляксандр Яшэўскі SDB.

Урачыстасць пачалася святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Юрый Касабуцкі. У гаміліі біскуп прадставіў асобу св. Яна Хрысціцеля. Іерарх адзначыў, што нават тады, калі святы не вельмі прывабна выглядаў, збіраліся натоўпы, каб яго слухаць. Таксама біскуп падкрэсліў, як важна сучаснаму чалавеку глядзець на Бога, заўважыўшы, што сённяшні свет прапануе вельмі шмат яскравай рэкламы, таму хрысціяніну неабходна набрацца сіл, каб быць больш мудрым і здолець павярнуцца да твару свайго Творцы.

Напрыканцы Імшы парафіяне павіншавалі біскупа наміната Аляксандра Яшэўскага з 15-й гадавінай прэзбітэрскага пасвячэння. “15 гадоў таму ты адказаў Богу сваё “так” і праз два дні будзеш, лежачы перад алтаром, зноўку згаджацца з воляй Пана на сваё жыццё”, - сказаў кс. Віктар Гаўдукевіч SDB, Рэгіянальны настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі св. Францішка Сальскага ў Беларусі.
 
Пасля Імшы ўсіх вернікаў чакаў салодкі стол, дзе кожны мог паспрабаваць прыгатаваныя парафіянкамі пірагі.

Паводле www.sdb.by

(AG)

 

 

Фота www.sdb.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.