Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
16.03.2015 21:20

16 cакавіка Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыем Касабуцкім і пробашчам магілёўскай катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава кс. Юрыем Быкавым сустрэўся са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.

Гэта была першая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з новапрызначаным губернатарам. Бакі абмеркавалі сітуацыю Каталіцкага Касцёла ў горадзе і вобласці, а таксама адносіны паміж Касцёлам і дзяржавай.

Падчас сустрэчы, якая мела працоўны характар, было дасягнута паразуменне аб вырашэнні статусу магілёўскага катэдральнага касцёла з мэтай яго перадачы катэдральнай парафіі ў бязвыплатнае карыстанне. Былі таксама агавораны напрамкі канкрэтнага вырашэння іншых праблем, з якімі сутыкаецца Каталіцкі Касцёл у Магілёве і вобласці.

Бакі выказалі задавальненне ад сустрэчы і дамовіліся шляхам дыялогу далей вырашаць паўстаючыя пытанні.

(DN), (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.