Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У магілёўскай катэдры адбылося ўрачыстае прыняцце новых міністрантаў
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
24.11.2014 10:04

23 лістапада, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у магілёўскай катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося ўрачыстае прыняцце пяці новых міністрантаў.

Усе яны прайшлі падрыхтоўку да служэння пры алтары і годна здалі іспыты.

Таксама ў гэты дзень пробашч парафіі кс. Юрый Быкаў павіншаваў сясцёр місіянерак Святой Сям’і Веру і Алексу, якія служаць у парафіі, з днём заснавання іх супольнасці ў Магілёве благаслаўлёнай Баляславай Лямант. Акрамя таго, святар павіншаваў з нагоды ўспаміну св. Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, які адзначаўся напярэдадні, хоры і музычныя калектывы, якіх у парафіі налічваецца чатыры (мужчынскі, жаночы, моладзевы і дзіцячы), пажадаўшы ім Божага благаслаўлення і далейшай дапамогі іх нябеснай апякункі.

Падчас Імшы святар звярнуў увагу на тое, што “асновай палітыкі Езуса з’яўляецца любоў”, гэта значыць, што Сын Божы прыйшоў да кожнага, чакае чалавека і адкрывае яму сваё сэрца і Божае Валадарства.

Яўген Дудкін
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.