Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Турнір па мініфутболе ў Беразінскім
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.07.2010 12:17

24 ліпеня 2010 г. у Беразінскім (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) адбыўся турнір па мініфутболе на кубак бл. Міхала Сапоцькі. Гульня, арганізаваная кс. Сяргеем Бараўнёвым, яднала моладзь і дапамагала большай колькасці людзей даведацца пра іх земляка Міхала Сапоцьку.

Турнір распачаўся святой Імшой. Падчас літургіі кс. Андрэй Стэцкевіч нагадаў, што гульня павінна збліжаць, а не падзяляць людзей, і хаця на полі адна каманда гуляе супраць іншай, разам усе ўдзельнікі гульні з’яўляюцца Божымі дзецьмі.

У гульні ўдзельнічалі 11 каманд — у тым ліку каманда з Лепеля, якая ўжо ўдзельнічала ў спаборніцтвах у Польшчы, дзве каманды з Беразінскага, маладая каманда з Ракава, Барысава, Дзяржынска, Нарачы і Смаргоні.

Значную дапамогу ў арганізацыі турніру аказалі мясцовыя ўлады, сёстры законныя з Ордэна Езуса Міласэрнага, заснаванага бл. Міхалам Сапоцькам, якія выдзелілі для спаборніцтваў кубак пераможцы і вопратку для спартсменаў, а таксама спонсары з Барысава, што падрыхтавалі падарункі.

У турніры перамагла каманда з Беразінскага, 2-е месца заняла каманда з Нарачы, 3-е з Маладзечна, 4-е з Лепеля.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.