Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Дзям'янка: катэхеты — удзельнікі фармавання сужэнства і сям'і
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
07.11.2009 20:43

7 лістапада 2009 г., у першы дзень канферэнцыі «Евангелізацыя ў сучасных абставінах секулярызму», у мінскім касцёле св. Сымона і св. Алены дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўзначаліў святую літургію.

У гаміліі іерарх, звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі, большасць з якіх з'яўляюцца катэхетамі, нагадаў пра іх асаблівую і вельмі важную місію — фармаванне будучых сем'яў нашай краіны праз евангелізацыю дзяцей, моладзі і дарослых.

«Дарагія катэхеты, жадаю, каб вам спадарожнічала радасць ад свядомасці таго, што вы вельмі многа дапамагаеце бацькам у рэлігійным выхаванні дзяцей. Напэўна, святасць і рэлігійнасць у сям’і будзе залежаць ад якасці катэхезы, заснаванай на Святым Пісанні. Такім чынам, вы таксама ўключаны ў працэс фармавання сужэнства і сям’і — найменшай, але вельмі важнай клеткі грамадства і Касцёла», — падкрэсліў біскуп Дзям'янка.

Поўны тэкст гаміліі >>>

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме