Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Іерархі


Біскуп Юрый Касабуцкі наведаў лідскіх піяраў
27.08.2015 10:05

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліў адпустовую cвятую Імшу ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (Ліда-Індустрыяльны) з нагоды ўспаміну заснавальніка Ордэна піяраў святога Юзафа Каласанса.

 
Арцыбіскуп Кандрусевіч прыме ўдзел у пасяджэнні Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы на Святой Зямлі
26.08.2015 21:28
Упершыню сваё пасяджэнне Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (РБКЕ) правядзе на Святой Зямлі. З 11 па 16 верасня старшыні каталіцкіх епіскапатаў збяруцца ля вытокаў хрысціянства, наведаўшы падчас пасяджэння Назарэт, Галілею, Ерузалем і Бэтлеем.
 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на распачацце катэхетычнага года 2015/2016
26.08.2015 10:34

«Распачынаючы новы навучальны год, Касцёл звяртае ўвагу бацькоў, катэхетаў і саміх вучняў на неабходнасць рэлігійнага выхавання на ўзроўні катэхізацыі», – адзначае Мітрапаліт.

 
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў кляштар цыстэрцыян у Польшчы
19.08.2015 14:37
Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч 13-14 жніўня наведаў кляштар цыстэрцыян у польскім Енджэёве.
 
«Разам мы моц і сіла»: спартыўнае свята пад Радашковічамі наведаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
19.08.2015 11:49
18 жнiўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з кіраўніком моладзевай місіяй «Чыстае сэрца» кс. Юрыем Санько наведалi дзiцячы аздараўляльны летнік «Купалiнка» каля Радашковiчаў.
 
Пастырскі ліст біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі на распачацце катэхетычнага года 2015/2016
12.08.2015 11:26

“Я шчыра малюся, каб катэхетычны год, які распачынаецца, прынёс багаты плён. Заклікаю ўсіх да малітвы ў гэтай інтэнцыі. Няхай катэхізацыя дапаможа ўсім больш свядома ўдзельнічаць у Божым жыцці і ў жыцці Касцёла”, - піша біскуп Пінскі.

 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB пра працу на Магілёўшчыне: «Маімі першымі крокамі стануць знаёмствы з парафіямі, святарамі і вернікамі»
08.08.2015 10:05
Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які рашэннем Папы Рымскага будзе адказным за пастырскую дзейнасць у Магілёве і Магілёўскай вобласці, у інтэрв’ю парталу sdb.by-news распавёў пра свае першыя крокі на магілёўскай зямлі.
 
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB у жніўні і верасні наведае парафіі Магілёўскага дэканату
06.08.2015 12:25

У бліжэйшы час дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі SDB распачне знаёмства з Магілёўскім дэканатам.

 
21 ліпеня — чацвёртая гадавіна смерці кардынала Казіміра Свёнтка
21.07.2015 10:12

21 ліпеня прыпадае чацвёртая гадавіна смерці кардынала Казіміра Свёнтка. Іерарх перажыў пераслед рэлігіі, 10 гадоў лагераў, быў першым Мітрапалітам новастворанай Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і Апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі, першым Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

 
Пастырскі ліст біскупа Антонія Дзям’янкі на жнівень 2015 года
18.07.2015 16:44

“Заклікаю вас на працягу ўсяго жніўня ўстрымацца ад ужывання алкагольных напояў, - адзначае ў лісце біскуп Пінскі. - Устрыманне ад алкаголю, якое практыкуецца дабравольна і прымаецца з рэлігійнай матывацыяй, узмацняе нашу веру”.

 
Сімволіка герба біскупа Аляксандра Яшэўскага
27.06.2015 13:09

Шчыт, падзелены на тры поля, залаты якар і зорка-­камета з хвалістым хвастом, пераплеценыя залатыя кольцы і выява шатра - што азначаюць гэтыя сімвалы? У дадзеным матэрыяле прапануюцца вычарпальныя тлумачэнні.

 
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на гала-канцэрце фестывалю «Магутны Божа»: «Няхай фестываль стане крокам да распаўсюджвання хрысціянскіх каштоўнасцяў»
25.06.2015 23:55

25 чэрвеня ў Магілёве на стадыёне “Спартак” адбыўся гала-канцэрт Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Падчас гала-канцэрту да прысутных звярнуўся з прамовай Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Германіі
23.06.2015 11:34

У межах свайго візіту ў Германію біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч па запрашэнні святароў Таварыства Хрыста для палякаў-эмігрантаў (хрыстусоўцы) 21 чэрвеня ўзначаліў святую Імшу ў касцёле Маці Божай Успамогі верных у г. Брыль каля Кёльна, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе вернікаў.

 
Біскуп Аляксандр Кашкевіч у Невігесе: «Марыя – найдасканалейшы ўзор бязмежнага даверу»
22.06.2015 12:57

20-21 чэрвеня адбыліся ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай у Невігесе (Германія). Сёлета ўрачыстасці ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
Віншаванні Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды Дня медыка
21.06.2015 16:12

“Мы ўдзячны ўрачам і ўсім медработнікам за іх ахвярную працу, якая на самой справе з’яўляецца служэннем у імя здароўя чалавека і захавання найбольш каштоўнага Божага дару, якім з’яўляецца дар жыцця”, - адзначае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>

Старонка 16 з 29
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.