Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкая моладзь Гродзенскай дыяцэзіі запісала відэаролік да Сусветнага дня моладзі ў Кракаве
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.02.2015 15:04

Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі «Open» Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яго кіраўніком кс. Антоніем Грэмзам падрыхтавала відэаролік пра падрыхтоўку каталіцкай моладзі Гродзеншчыны да Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 годзе.

Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ксёндз Антоні Грэмза прызначаны міждыяцэзіяльным каардынатарам у Беларусі па падрыхтоўцы да Сусветнага дня моладзі.



У сваім роліку моладзь дыяцэзіі прадставіла этапы падрыхтоўкі да наведвання Кракава ў 2016 годзе, а таксама выканала гімн Сусветнага дня моладзі.



Падрыхтаваны беларусамі відэаролік ужо быў прадстаўлены на XII краёвым форуме душпастырства моладзі ў дыяцэзіі ў Ломжы (Польшча).

Гімн да Сусветнага дня моладзі ў Кракаве можна паслухаць тут:

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.