Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Футбольная каманда каталіцкай моладзі з Гродна перамагла ў фінале спаборніцтваў у Кавальчуках (Літва)
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
15.09.2014 12:14

14 верасня ў Кавальчуках (Літва) завяршылася «V cвята спорту», у якім прымалі ўдзел каманды моладзі з каталіцкіх парафій Літвы. У спаборніцтвах удзельнічала і моладзь з Беларусі. Беларусы спаборнічалі ў лёгкай атлетыцы і футболе.

У склад беларускай дэлегацыі, якую ўзначаліў душпастыр па справах спорту Гродзенскай дыяцэзіі кс. Артур Малафей, увайшла моладзь з гродзенскіх парафій Маці Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вострабрамскай, а таксама з іншых парафій горада над Нёманам.


Па выніку фінальных матчаў футбольная каманда з Гродна заняла І месца, абыграўшы на сваім шляху восем каманд супернікаў.

— У спаборніцтвах мы ўдзельнічаем трэці год, — распавёў Catholic.by кс. Артур Малафей. — Прыемна, што сёлета нам удалося перамагчы ў фінале футбольнага турніру. Радуе, што добрую канкурэнцыю мы склалі і ў лёгкай атлетыцы.

«Свята спорту» — спартыўныя спаборніцтвы паміж касцёльнай моладдзю ў Літве, дзе акрамя такіх дысцыплін, як футбол і лёгкая атлетыка, прысутнічаюць таксама баскетбол і валейбол.

Вынікі ў лёгкай атлетыцы:

Дзяўчаты:

1 месца (бег 1000 м) — Вікторыя Байкоўская
2 месца (бег 1000 м) — Віялета Каляндовіч
З месца (бег 100 м) — Вікторыя Байкоўская
3 месца (бег 400 м) — Віялета Каляндовіч

Хлопцы:

1 месца (бег 400 м) — Павел Чэчко
2 месца (бег 400 м) — Юрый Слапік
2 месца (скачкі ў даўжыню) — Юрый Слапік
2 месца (бег 1000 м) — Павел Чэчко
3 месца  (бег 100 м) — Павел Чэчко

(JLS)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.