Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі правёў мерапрыемствы для пажылых людзей, якія былі вязнямі фашызму
Дабрачыннасць
27.09.2013 13:05

На тэрыторыі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў рамках праекта «Дыялог: пра перажытае — з любоўю да роўнага» ў чарговы раз прайшлі мерапрыемствы для пажылых людзей, якія былі вязнямі фашызму.

Праект рэалізуецца ў рамках праграмы «Месца сустрэчы — дыялог» і фінансуецца нямецкім фондам «Памяць, адказнасць, будучыня».

На працягу тыдня пажылыя людзі, пражываючы за горадам, атрымалі магчымасць супольна паразмаўляць і абмеркаваць пытанні і праблемы, якія датычацца жыцця былых вязняў фашызму і пажылых людзей. Для іх былі арганізаваны семінары па псіхалагічным і фізічным здароўі. Маладыя валанцёры прынеслі пажылым людзям псіхалагічную дапамогу і падтрымку, а тыя, у сваю чаргу, узбагацілі моладзь сваёй мудрасцю і вопытам.

Пажылыя людзі прапанавалі і ўласныя майстар-класы — па карвінгу, па закручванню шалікаў і хустак, — якія прыцягнулі і моладзь, паказаўшы, што і ў сталым узросце можна заставацца актыўным, карысным, захоўваць бадзёрасць духу, цікавасць да жыцця і аптымізм.

Яркай падзеяй тыдня стала свята для анкахворых дзяцей і іх бацькоў, на якім дзеці атрымалі ў падарунак кнігі, сабраныя і прывезеныя пажылымі людзьмі. Апошнія падарылі дзецям і бацькам таксама добрыя словы, уласныя вершы і песні. Кожнае дзіця атрымала ад бабулі сувенір — талісман, як сімвал жыццястойкасці ў складанай сітуацыі. А выступленне клоўна напоўніла радасцю ўвесь зал.

Вольга Багадзяж, каардынатар праекта

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў