Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Міжнародны дзень міру
Каляндар
21.09.2011 14:46

З 2002 года 21 верасня адзначаецца Міжнародны дзень міру. Генеральнай асамблеяй ААН ён абвешчаны як дзень адмаўлення ад насілля і спынення агню ва ўсім свеце. Усе краіны заахвочваюць спыніць баявыя дзеянні хаця б у гэты дзень.

У сёлетнім пасланні на тэму міру і дэмакратыі Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун адзначае, што спакой з’яўляецца місіяй гэтай арганізацыі, «прадметам штодзённых памкненняў».

«Міру неабходна, каб вы выразна і дакладна выступалі за сацыяльную справядлівасць і свабоду друку, за чыстае навакольнае асяроддзе і расшырэнне правоў і магчымасцяў жанчын, за вяршэнства права і права людзей удзельнічаць у вырашэнні пытанняў адносна іх будучыні», — адзначаецца ў пасланні.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.