Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрыстос уваскрос!
Беларусь
05.04.2015 01:27

Дарагія чытачы catholic.by!
Хрыстус уваскрос!

Хай прагучыць, хай адгукнецца:
«Хрыстос васкрос!
Жыве!
Жывецца
і нам усім
наноў ды з воляй:
любоўю грэх Бог перадолеў!»

Жыве, калі народ прабачыць,
Сябе любоўю перайначыць
І змены ўчыніць, як у сэрцы,
Паверыць, жыў хто ў паняверцы,
Ўздыхне свабодаю жаданай
Ды з перамогаю з’яднанай!

Прызнае горыч, хто злаваўся,
Прызнае пыху, хто ўзвышаўся,
Прызнае, шчырасць што і вера
Адкрые да свабоды дзверы!

Хрыстос жыве, жыве між намі —
У Ім з’яднанымі братамі!

З павагаю і малітваю рэдакцыя catholic.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.