Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак скіраваў віншаванне з нагоды 90-годдзя заснавання Пінскай дыяцэзіі
Беларусь
28.10.2015 15:05

Віншаванне ад імя Папы Францішка даслаў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін.

Як адзначаецца ў віншаванні, з нагоды ўрачыстай цэлебрацыі 90-годдзя заснавання дыяцэзіі Святы Айцец кіруе да біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, да членаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, прэзбітэраў і прысутных на цэлебрацыі вернікаў «сардэчныя словы віншавання і жадае, каб гэта важная падзея ў жыцці Касцёла ўзбудзіла ў верніках і парафіяльных супольнасцях вернае адданне Хрысту і аднавіла духоўныя сілы, каб быць радаснымі і дзейснымі сведкамі надзеі на службе новай евангелізацыі».

«Яго Святасць заклікае багацце дароў Божага Духа да плённага крочання дарогай дабра і, просячы аб малітве падтрымкі свайго служэння наступніка св. Пятра, давярае кожнага матчынай апецы Марыі — Маці Касцёла», — гаворыцца ў віншаванні.

Як дадаецца ў тэксце, Пантыфік ад усяго сэрца дасылае біскупу Антонію Дзям’янку, біскупам канцэлебрантам, прэзбітэрам, законнікам і ўсім вернікам, сабраным каля эўхарыстычнага стала, «шчодрае Апостальскае благаслаўленне, ахопліваючы ім усю дыяцэзіяльную супольнасць і мясцовы Касцёл у Беларусі».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.