Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Старадаўнім надмагіллям не будзе надавацца статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
Беларусь
19.12.2014 14:52
Старадаўнім надмагіллям на могілках у Беларусі не будзе надавацца статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта 18 снежня ў Савеце Рэспублікі паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун, прадстаўляючы папраўкі ў закон аб пахаваннях і пахавальнай справе, якія затым былі адобраны сенатарамі.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

«Што датычыць пытання вызначэння надмагільных помнікаў (старадаўніх — заўв. БЕЛТА) як гісторыка-культурнай каштоўнасці, законапраект у дадзеным выпадку прадугледжвае толькі магчымасць надання могілкам статусу гісторыка-мемарыяльнага ў парадку, вызначаным урадам. Адносна канкрэтных надмагільных пабудоў нормаў у законе няма», — патлумачыў Анатоль Шагун.

Папраўкамі замацаваны нормы па арганізацыі пахавальнай справы і функцыянавання месцаў пахавання, вызначаны адказныя за ўтрыманне месцаў пахавання, удакладнены крыніцы выплаты дапамогі на пахаванне і катэгорыі асобаў, на пахаванне якіх яна выплачваецца.

Акрамя таго, вызначаны парадак пакрыцця спецыялізаванай арганізацыі расходаў па пахаванні і парадак кампенсацыі сем’ям ваеннаслужачых, загінулых (памерлых) у мірны час пры выкананні абавязкаў вайсковай службы, расходаў на пахаванне і ўсталяванне падмагільнага помніка. Прадугледжана і правядзенне інвентарызацыі магіл.

18 снежня на пасяджэнні члены Савета Рэспублікі таксама адобрылі ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Беларусі пра зямлю. Гаворка ідзе пра правядзенне кадастравай ацэнкі земляў, пытанняў зліцця, падзелу, змянення мэтавага прызначэння зямельных участкаў, арэнды, здзелак з зямельнымі ўчасткамі і правоў на іх. Праектам закона ўдакладняюцца асаблівасці адчужэння зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці.

 
(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.