Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Кадэцкім корпусе Полацка знойдзены езуіцкія фрэскі XVIII ст.
Беларусь
29.01.2010 14:57

Падчас будаўнічых прац у полацкім Кадэцкім корпусе, дзе раней размяшчаліся езуіцкая бібліятэка і сталовая, былі знойдзены фрэскі XVIII ст. Як паведаміў супрацоўнік Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Аляксандр Салаўёў, па ўсёй верагоднасці, фрэскі ўпрыгожвалі ахоны аконных праёмаў і столь.

Тэхналогія напісання фрэсак адрозніваецца ад той, якая выкарыстоўвалася ў Сафійскім саборы Спаса-Прэабражэнскай царквы. На вертыкальных ахонах фрэсак размяшчаўся раслінны арнамент, а на верхніх — своеасаблівыя «медальёны». Па словах спецыяліста, ва ўсёй Віцебскай вобласці гэта адзіны прыклад езуіцкага манументальнага насценнага жывапісу.

Паводле інфармацыі «химик.info», сёння лёс старажытных фрэсак пад пытаннем: у адпаведнасці з праектам мадэрнізацыі Кадэцкага корпуса са сценаў плануецца зняць усю старую тынкоўку.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме