Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Італія: імігранты павінны прытрымлівацца каштоўнасцяў краіны, якая іх прымае
16.05.2017 15:11

15 мая італьянскі Вярхоўны суд прагаласаваў за тое, каб імігранты, якія вырашаюць пасяліцца ў заходняй краіне, «маюць абавязак дапасоўвацца да каштоўнасцяў гэтага грамадтва». Разам з тым, як адзначаецца, імігранты не павінны выракацца сваіх каранёў.

Вярхоўны касацыйны суд Італіі падтрымаў прысуд асуджанага сікха, які насіў нож-кірпан даўжынёй больш за 20 см (такі нож з’яўляецца рэлігійным сімвалам сікхізму і лічыцца «святым», згодна з прынцыпамі гэтай рэлігіі).

«Недапушчальна, каб прывязанасць да сваіх каштоўнасцяў, якія абавязковыя ў краіне паходжання, вяла да свядомага парушэння закону ў краіне, якая прадстаўляе сваю гасціннасць», — пастанавіў Вярхоўны суд.

Было падкрэслена, што ў шматэтнічным грамадстве абавязковай з’яўляецца ідэнтыфікацыя з сістэмай, агульнай для мігрантаў і мясцовых жыхароў.

Кіраўнік Бюро па справах міграцыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Італіі арцыбіскуп Джан Карла Пэрэга назваў рашэнне суда цалкам «узважаным».

Паводле CREDO
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.