Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Пасля навяртання яны спяваюць для Бога: гісторыя рок-гурта «The Sun»
14.03.2017 15:07

Гурт «The Sun» штурмуе музычны рынак Італіі, даючы канцэрты і прымаючы новыя ўзнагароды. Усё — у імя Бога. Яшчэ 20 гадоў таму яны ігралі панк-рок, запісваючы дыскі з гуртамі іншых краін.

Іх нават называлі лепшым італьянскім панк-гуртом у свеце. У 2004 годзе пасля трэцяга альбому яны былі на вяршыні папулярнасці — давалі безліч канцэртаў і суправаджалі выступамі вядомых зорак. Але побач з такой славай былі наркотыкі, алкаголь і жанчыны...

Як так адбылося?

«Замест таго, каб адчуваць сябе шчаслівымі, мы ўсё радзей размаўлялі, былі проста злыя», — казаў пазней франтмен гурта Франчэска Ларэнцы на сустрэчы з ватыканскім ведамствам па пытаннях культуры. Як так адбылося, што панкі ігралі перад біскупамі, кардыналамі і журналістамі, прадстаўляючы маладую хрысціянскую музычную сцэну?



Усё пачалося з маці Ларэнца. Яна, бачачы, што адбываецца з сынам, у 2007 годзе ўзяла аднойчы яго з сабою ў касцёл ў парафію ў іх родным горадзе.

Вакаліст прыгадвае: ён думаў, што гэта месца для старых і адзінокіх, дзе ён будзе нудзіцца.

«Замест гэтага мяне там цёпла прывіталі, а цеплыня — тыя ўсмешкі, якія я пабачыў на тварах людзей у святыні, — мяне сапраўды ўразіла. Гэта было штосьці, што мне было так патрэбна. Я ўсё часцей пачаў прыходзіць у касцёл, на адарацыю і святую Імшу. Я змяняўся».

«Змены ўва мне пачалі заўважаць іншыя члены гурта», — кажа Франчэска. І хоць агулам змены ў гурце занялі пяць гадоў, ужо ў 2008 годзе яны змянілі назву на “сонца” (The Sun), а ў іх песнях пачалі з’яўляцца словы пра надзею, любоў, сяброўства, вечнае жыццё, пра “тое, што найважнейшае”.



Іх місіяй стала пасланне ў Касцёле да такіх самых, як яны: маладых, творчых, хто нядаўна адкрыў для сябе Хрыста. Праз некалькі месяцаў пасля свайго навяртання Ларэнцы выклаў у сваім блогу анкету для сваіх фанатаў, пытаючы, ці варта верыць і што іх прываблівае ў Касцёле?

На пытанні адказалі тысячы людзей. Адказы былі адназначнымі: прываблівае насамрэч сапраўднае сведчанне. Неўзабаве гурт вырашыў дапамагаць адкрыць для сябе Касцёл, «засыпаючы» музыкай межы, якія падзяляюць моладзь ад сустрэчы з Хрыстом і іншымі людзьмі.



Разам з іншымі ўдзельнікамі гурта Ларэнцы здзейсніў некалькі пілігрымак на Святую Зямлю, якая пасля гэтага атрымала ў творчасці гурта сваё месца. Пасля адной з такіх пілігрымак быў прадстаўлены альбом «Spiritti del sole» (2010), які стаў першым альбомам гурта на італьянскай мове.

Гурт сёння

У 2011 годзе яны выступілі на Дні міру, запісаўшы песню аб працы італьянскага місіянера ў Палесціне, а ў 2015-м разам з прыхільнікамі правялі збор грошай, прызначаных на дапамогу дзецям у Палесціне.

У сваіх песнях «The Sun» імкнуцца паказаць праўду пра тое, што адбываецца на тэрыторыях, ахопленых узброеным канфліктам, і дапамагчы пакрыўджаным вайною.
За ўсе памкненні ў гэтай сферы ў 2016 годзе яны прынялі з рук кардынала П’етро Параліна пачэсны папскі медаль. Але, як прызнаюцца самі ўдзельнікі гурта, найважнейшым з’яўляюцца сведчанні, якія яны даюць праз сваю музыку.

Паводле CREDO (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Замежжа

27.03 08:54Старшыня Еўрапарламента: без каштоўнасцей Еўропы не існуе
24.03 15:15«Спробы ўраду знішчыць хрысціянства толькі ўзмацняюць яго»: гісторыя Ёнмі Парк — бежанкі з Паўночнай Карэі
23.03 09:23Яны праслаўляць Бога ў Афрыцы песняй па-руску (+відэа)
23.03 08:48Хрысціянскі спявак дзякуе Богу за духоўнае аздараўленне пасля сексуальнага гвалту ў дзяцінстве
22.03 08:47У святыні Гробу Пана завершана першая за 200 гадоў рэстаўрацыя Кувукліі
21.03 14:19Біскуп Клеменс Пікель стаў новым старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі
17.03 12:17Гэтаму іспанцу ўжо 91 год, але яго праца здзівіць любога
17.03 11:16Кустодыя Святой Зямлі выдзеліла тэрыторыю для моладзевага цэнтра ў Іерыхоне
16.03 16:46Праваслаўная Царква: уключэнне імёнаў заходніх святых у месяцаслоў Маскоўскага патрыярхату нагадае пра часы непадзеленай Царквы
14.03 15:07Пасля навяртання яны спяваюць для Бога: гісторыя рок-гурта «The Sun»