Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Складзена анлайн-петыцыя за вызваленне каталіцкага святара з ісламісцкага палону
27.02.2017 14:33

Ужо 42 тысячы чалавек падпісалі петыцыю да ўладаў ЗША, Індыі і Саудаўскай Аравіі аб вызваленні з ісламісцкага палону каталіцкага святара Тома Узаналіла.

Святар індыйскага паходжання быў захоплены тэрарыстамі ў еменскім горадзе Адэн 4 сакавіка 2016 года. У канцы таго ж месяца распаўсюдзілася інфармацыя, што ён быў забіты — укрыжаваны ў Вялікую пятніцу. Аднак гэтая інфармацыя была абвержана Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Індыі і Апостальскім Вікарыятам Паўднёвай Аравіі.

У канцы мінулага года ў інтэрнэце з’явілася відэа, якое, верагодна, было зроблена тэрарыстамі. На ім змучаны чалавек, які, паводле Апостальскага Вікарыята, «вельмі падобны да айца Томаса Узаналіла».

У інтэрнэце зараз збіраюць подпісы з заклікам да міжнародных структур і моцных дзяржаў паспрыяць вызваленню святара. Падпісаць яе можна на сайце citizengo.org.

Аляксандр Гелагаеў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Замежжа

24.03 15:15«Спробы ўраду знішчыць хрысціянства толькі ўзмацняюць яго»: гісторыя Ёнмі Парк — бежанкі з Паўночнай Карэі
23.03 09:23Яны праслаўляць Бога ў Афрыцы песняй па-руску (+відэа)
23.03 08:48Хрысціянскі спявак дзякуе Богу за духоўнае аздараўленне пасля сексуальнага гвалту ў дзяцінстве
22.03 08:47У святыні Гробу Пана завершана першая за 200 гадоў рэстаўрацыя Кувукліі
21.03 14:19Біскуп Клеменс Пікель стаў новым старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі
17.03 12:17Гэтаму іспанцу ўжо 91 год, але яго праца здзівіць любога
17.03 11:16Кустодыя Святой Зямлі выдзеліла тэрыторыю для моладзевага цэнтра ў Іерыхоне
16.03 16:46Праваслаўная Царква: уключэнне імёнаў заходніх святых у месяцаслоў Маскоўскага патрыярхату нагадае пра часы непадзеленай Царквы
14.03 15:07Пасля навяртання яны спяваюць для Бога: гісторыя рок-гурта «The Sun»
09.03 10:57Харваты будуюць найбольшую статую Марыі ў свеце