Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Іспаніі выпушчана мабільная аплікацыя для пошуку спаведнікоў
03.11.2016 13:40

Праграма для смартфонаў Confesor GO, з дапамогай якой можна знайсці бліжэйшага да твайго месцазнаходжання спаведніка, выпушчана ў Іспаніі.

Запампаваўшы праграму на тэлефон, можна пабачыць даныя святара, які зарэгістраваўся ў праграме: імя і прозвішча, дату нараджэння, дату прэзбітэрскага пасвячэння і месца, дзе можна знайсці гэтага святара.

Кожны святар, які хоча ўсталяваць на сваім тэлефоне Confesor GO, павінен зарэгістравацца ў курыі сваёй дыяцэзіі, што дапаможа засцерагчыся ад падманшчыкаў і абараніцца ад прафанацыі сакрамэнту пакаяння.

Святар, усталяваўшы праграму на свой смартфон, інфармуе карыстальнікаў пра гатоўнаць паспавядаць і ўказвае месца, дзе ён можа гэта зрабіць. Гэта не абавязкова можа быць святыня, але, напрыклад, і паркі. Карыстальнікі, знайшоўшы святара, які знаходзіцца да іх бліжэй за ўсё, атрымліваюць інфармацыю, як найлепш дабрацца да споведзі і колькі часу зойме дарога.

Аплікацыя Confesor GO ахоплівае пакуль што толькі тэрыторыю Іспаніі.

Паводле gaudete.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.