Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Патрыярх Кірыл падпісаўся за поўную забарону абортаў у Расіі
28.09.2016 10:32

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі пакінуў подпіс пад зваротам, які заклікае цалкам забараніць аборты на тэрыторыі Расіі. Пра гэта паведамляе «РІА Новости» са спасылкай на прэс-сакратара Рускай Праваслаўнай Царквы а. Аляксандра Волкава.

Зварот, тэкст якога быў узгоднены з Патрыяршай камісіяй па пытаннях сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства, заклікае, у прыватнасці, прызнаць за зачатым дзіцём статус чалавечай істоты, жыццё, здароўе і дабрабыт якога павінны быць абаронены законам.

Акрамя таго, у дакуменце прапануецца забараніць хірургічнае і медыкаментознае перарыванне цяжарнасці, кантрацэптыўныя сродкі з абартыўным дзеяннем, дапаможныя рэпрадуктыўныя тэхналогіі, неад’емнай часткай якіх з’яўляецца «прыніжэнне чалавечай годнасці і забойства дзяцей, якія знаходзяцца на пачатковых этапах эмбрыяльнага развіцця».

Аўтары звароту таксама выказалі ідэю аказаць матэрыяльную дапамогу з федэральнага бюджэту цяжарным жанчынам і сем’ям з дзецьмі ў памеры не менш за пражытачны мінімум.

Зборам подпісаў займаюцца Агульнарасійскі грамадскі рух «За жыццё» і рух «Праваслаўныя дабравольцы». Пасля падпісання дакумента першаіерарх падзякаваў удзельнікам акцыі за працу і ўдзяліў ім благаслаўленне.

Паводле ria.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.