Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Італіі адзначылі Дзень жыцця
08.02.2016 10:00

«Міласэрнасць робіць жыццё квітнеючым» – пад такім дэвізам Каталіцкі Касцёл у Італіі адзначаў 7 лютага Дзень жыцця.

Сёлетняе паведамленне біскупаў Італіі з гэтай нагоды асаблівую ўвагу звяртае на неабходнасць абароны жыцця ў розных кантэкстах. Біскупы закранулі праблемы бежанцаў, абортаў, голаду, смерці на працы, а таксама слабых бакоў сямейнай палітыкі.

«Міласэрнасць паказвае твар Бога і чалавека. Менавіта таму сустрэча з Хрыстом таксама азначае для сучаснага чалавека пазнанне сапраўднага аблічча кожнай асобы, кожнага чалавека, які трапляецца на нашым шляху, а ў ім – асобы Бога», – распавёў біскуп П'етро Марыя Фрагнэлі, кіраўнік італьянскага епіскапату камісіі па справах сем'яў, моладзі і жыцця.

Па словах іерарха, «часам здаецца, што жыццё губляе значэнне і кожны раз становіцца ўсё менш каштоўным». Епіскапат заклікаў задумацца над гэтай базавай каштоўнасцю, каб яе нанова адкрыць і ацаніць.

«Як хрысціяне, мы павінны выходзіць насуперак тым сітуацыям, якія супярэчаць жыццю. У гэтай справе не дапаможа недальнабачная палітыка СМІ, арыентаваная на “тут і зараз”. Мы павінны зноў адкрыць для сябе каштоўнасць жыцця, хоць бы для ўмацавання сувязяў паміж пакаленнямі», – падкрэсліў біскуп Фрагнэлі.

Паводле Deon.рl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.