Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціянскі фільм увайшоў у лідары кінапракату ЗША
02.09.2015 16:45

Фільм «Штаб камандзіраў», або «Ваенны пакой» (War Room) заняў другое месца па зборах у ЗША на мінулых выходных, паведамілі амерыканскія СМІ.

Стужка, рэжысёрам і прад'юсарам якой сталі перакананыя хрысціяне браты Алекс і Стывен Кендрыкі, прысвечана праблемам сучаснай быццам шчаслівай і нябеднай сям'і. На самой справе шлюб галоўных герояў паступова развальваецца, сужэнцы робяцца ўсё больш чужымі людзьмі.

Нечаканым паваротам лёсу ў гэты час блізкай сяброўкай сям'і робіцца жанчына Клара, якая заклікае ўтварыць у доме "ваенны пакой" - месца, дзе муж і жонка праз малітву і размовы з Богам будуць планаваць і весці вайну за захаванне свайго шлюбу.

У першыя выходныя пасля рэлізу фільм сабраў $11,4 мільёна пры бюджэце ў $3 мільёны.


Аляксандр Гелагаеў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.