Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вядомы французскі пісьменнік выступіў у абарону пераследаваных хрысціян
26.03.2015 15:13

У  абарону пераследаваных хрысціян на Блізкім Усходзе і іншых частках свету выступіў у эфіры Ватыканскага радыё Жан Д’Ормесон, 90-гадовы сусветна вядомы французскі пісьменнік. Ён з’яўляецца членам Французскай Акадэміі і лічыцца «бацькам» і класікам сучаснай французскай літаратуры.

«Разня хрысціян у Іраку пачалася ўжо некалькі гадоў таму і, з майго пункту гледжання, рэакцыя на яе была вельмі слабая», — сказаў Д’Ормесон у інтэрв’ю для Ватыканскага радыё. Па яго словах, «няшчасныя хрысціяне, здаецца, прадастаўлены самі сабе, а іх становішча з тых часоў нашмат пагоршылася».

 

«Зло наогул распаўсюдзілася ў Сірыі, на Блізкім Усходзе, у Лівіі і Егіпце, у Афрыцы, цяпер я бачу, як перажываюць цяжкасці хрысціяне ў Індыі і Інданэзіі. Такім чынам, мы маем справу з вельмі моцным рухам супраць хрысціян. Трэба бараніць іх не больш, чым іншых, але, прынамсі, удзельнічаць у іх абароне, як і ў дачыненні да іншых меншасцяў. Тое, што я кажу аб хрысціянах, я б гаварыў і пра езідаў», — адзначыў французскі пісьменнік.

Ён звярнуўся да вядомых французскіх выразаў, якія часта паўтараюцца, пачынаючы з канца 60-х гадоў XX ст. «Мы ўсе былі не раз нямецкімі габрэямі. Мы ўсе сталі супраціўнікамі Сталіна. У апошні час мы ўсе былі «Чарлі». Цяпер я думаю, што прыйшоў час, каб мы ўсе сталі усходнімі хрысціянамі!»— адзначыў ён.

Д’Ормесон лічыць, што цяпер французы вельмі занятыя самі сабой. Ён звярнуў увагу на тое, што крык пры нападзе на рэдакцыю Charlie Hebdo у Парыжы быў вялікі і, якімі ў параўнанні з ім з’яўляюцца слабыя рэакцыі на парушэнне правоў чалавека ў Нігерыі, Іраку ці Сірыі.

Той факт, што цяпер хрысціяне з’яўляюцца ахвярамі розных ганенняў, у многіх кнігах падрабязна апісаны, але рэакцыі на гэта значна больш стрыманыя, чым на «Шарлі», — адзначае пісьменнік.

Бацька пісьменніка быў французскім дыпламатам, які падчас Другой сусветнай вайны прымаў удзел у выратаванні пераследуемых габрэяў. Гэта ён, як выказаўся пісменнік, заклікаў яго да ўдзелу ў палітыцы.

Д'Ормесон нядаўна напісаў зварот у абарону пераследуемых хрысьціянаў на Блізкім Усходзе, у якім звярнуў увагу на маўчанне палітыкаў і СМІ ў Францыі ў дачыненні да трагедыі паслядоўнікаў Хрыста. У выніку да пазіцыі пісьменніка далучыліся многія інтэлектуалы і большасць французскіх палітыкаў.

Кіраўнік французскай дыпламатыі Ларан Фабіўс у адказ на зварот Д’Ормесона паабяцаў, што пытанне пераследу хрысціянаў і іншых меншасцяў у Сірыі і Іраку падыме падчас пасяджэння Савета Бяспекі ААН 27 сакавіка ў Нью-Ёрку.

(AYU)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.