У Аргенціне адкрыўся новы ўніверсітэцкі касцёл |
20.03.2015 11:32 |
Універсітэт павінен быць «арыентаваны на Бога», у Ім ён павінен чэрпаць «сваю сілу, ідэі, навучанне», гаворыцца ў відэазвароце Папы Францішка з нагоды інаўгурацыі касцёла, пабудаванага пры Аргенцінскім каталіцкім універсітэце ў Пуэрта-Мадэра. Храм, прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, быў урачыста адкрыты 18 сакавіка Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў арцыбіскуп Буэнас-Айрэса кардынал Марыё Полі. У сваім відэазвароце Пантыфік нагадаў, што святыня — гэта «не асобны ад універсітэта храм», а яго «сэрца і цэнтр». Папа выказаў спадзяванне, што новы ўніверсітэцкі касцёл заўсёды будзе поўны вернікаў. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)
|