Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украіну наведае дэлегацыя Сусветнай Рады Цэркваў
17.03.2015 12:32
18-19 сакавіка Украіну наведае прадстаўнічая дэлегацыя Сусветнай Рады Цэркваў (СРЦ), у склад якой уваходзяць 348 хрысціянскіх канфесій больш чым са 100 краін, якія прадстаўляюць каля 400 млн. хрысціян свету.

Пра гэта паведамляецца на risu.org.ua.

Дэлегацыю ўзначаліць Генеральны Сакратар СРЦ доктар Олаф Фюксе Твэйт. У кіраўніцтва СРЦ уваходзіць таксама віцэ-мадэратар Цэнтральнага Камітэта СРЦ праваслаўны Мітрапаліт Сасімскі Генадзій (Канстанцінопальскі Патрыярхат) і Прэзідэнт СРЦ па Еўропе, лютэранскі арцыбіскуп на пенсіі, доктар Андэрс Вейруд (Царква Швецыі). Акрамя таго, у складзе дэлегацыі прысутнічаюць таксама прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій з Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Галандыі, Германіі, Румыніі і ЗША.

Па паведамленні Афіцыйнага сайта сінадальнага аддзела УПЦ (Маскоўскага Патрыярхату), арганізатарам візіту і з’яўляецца Украінская Праваслаўная Царква МП, самы буйны член Сусветнай Рады Цэркваў. Плануецца, што ў час візіту госці сустрэнуцца з Ўсеўкраінскай Радай Цэркваў і рэлігійных арганізацый, прадстаўнікамі рэлігійных супольнасцяў Украіны, высокімі дзяржаўнымі чыноўнікамі.

Мэтай візіту дэлегацыі СРЦ з’яўляецца знаёмства з сітуацыяй ва Украіне для разумення таго, што можа зрабіць міжнародная хрысціянская супольнасць, каб садзейнічаць устанаўленню міру ў краіне, у тым ліку і шляхам падтрымкі дзейнасці ў гэтай сферы ўкраінскіх канфесій.

Сусветная Рада Цэркваў (The World Council of Churches) была заснавана ў 1948 годзе ў Амстэрдаме. Каталіцкі Касцёл не ўваходзіць у склад арганізацыі, але яго прадстаўнікі знаходзяцца пры Радзе ў якасці назіральнікаў.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.