Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вялікая пятніца ў Балгарыі стане выхадным днём
11.02.2010 13:22
Балгарскі ўрад прыняў папраўкі ў Працоўны кодэкс, згодна з якім Вялікая пятніца аб’яўляецца выхадным днём. «Вялікая пятніца — гэта дзень духоўнага ачышчэння напярэдадні самага светлага хрысціянскага свята Вялікадня», — сцвярджаюць балгарскія парламенцёры.

Такім чынам, Вялікдзень, які сёлета адзначаецца 4 красавіка, балгары будуць святкаваць з 2 па 5 красавіка ўключна.

У канцы мінулага года Балгарскі парламент аб’явіў выхадным дзень успаміну святога Георгія Пераможцы.
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.