Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Папа Францішак наведае Калумбію з 6 па 11 верасня
Святы Айцец
17.03.2017 09:52

Па запрашэнні прэзідэнта Рэспублікі Калумбія і мясцовых біскупаў папа Францішак здзейсніць апостальскі візіт у гэту лацінаамерыканскую краіну з 6 па 11 верасня 2017 года.

Падчас паездкі Святы Айцец наведае Багату, Вільявісенсіа, Медзяльін і Картахену-дэ-Індзіяс. Пра гэта заявіла намеснік дырэктара Залы Друку Ватыкана Палома Гарсія Авехера. Праграма візіту будзе апублікавана ў бліжэйшы час.

Адначасова з заявай Ватыканскай Залы Друку ў Багаце адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная візіту Папы Рымскага, у якой прынялі ўдзел Апостальскі Нунцый у Калумбіі, прэзідэнт Калумбіі, старшыня калумбійскага епіскапату, а таксама арцыбіскуп калумбійскай сталіцы.

Падчас прэс-канферэнцыі быў прадстаўлены лагатып візіту папы Францішка і дэвіз «Зробім першы крок».

У афіцыйнай заяве падкрэсліваецца, што гэты візіт увасабляе сабою заклік да ўсіх калумбійцаў зрабіць першы крок у пабудове міру з дапамогай папы Францішка, місіянера прымірэння.

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
  • 25.05.2017
  • 24.05.2017
  • 23.05.2017
  • 22.05.2017
  • 21.05.2017