Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ватыкане адбываецца форум на тэму занятасці і годнасці працы
Святы Айцец
03.05.2016 14:41

У кантэксце Юбілейнага Года Міласэрнасці ў Ватыкане праходзіць міжнародная канферэнцыя па пытаннях устойлівага развіцця і будучыні рынку працы. Яна арганізавана сумесна Папскай радай «Iustitia et Pax» і Міжнароднай арганізацыяй працы.

Значная падтрымка была таксама аказана з боку «Caritas Internationalis» і каталіцкіх арганізацый, якія займаюцца палітычнай і грамадскай дзейнасцю па абароне і падтрымцы годнай працы.

Як падкрэсліў кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax», галоўная мэта форуму ў тым, каб паглыбіць веды аб сацыяльным вучэнні Каталіцкага Касцёла ў адносінах да канцэпцыі годнай працы, яе асноўных элементаў і сэнсу, што павінна садзейнічаць, у першую чаргу, барацьбе з беднасцю.

У сустрэчы «Устойлівае развіццё і найбольш уразлівыя формы занятасці» прымаюць удзел больш за 100 чалавек. Гэта ў асноўным актывісты і эксперты, якія займаюцца пытаннямі трансфармацыі рынку працы, доступу моладзі да занятасці, этыкі і каштоўнасці працы, міру, сацыяльнай справядлівасці і развіцця. Канферэнцыя працягнецца да 4 мая.

На важнасць ватыканскага мерапрыемства звярнуў увагу Папа Францішак. Падчас сустрэчы з вернікамі 1 мая Пантыфік выказаў спадзяванне, што форум дапаможа прыцягнуць увагу ўладаў, палітычных і эканамічных інстытутаў, грамадзянскай супольнасці да мадэлі развіцця, якая ўлічвае чалавечую годнасць, заканадаўства аб працы і ахове навакольнага асяроддзя.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.